СМІ: Крэмль «рэкамендаваў» нафтавым кампаніям адмовіцца ад паставак у Беларусь

Буйныя расійскія нафтавыя кампаніі атрымалі ад Крамля «рэкамендацыі» на час адмовіцца ад паставак у Беларусь «чорнага золата».
фота pixabay.com

фота pixabay.com

Як піша «Камерсант», «жорсткая пазіцыя ўсіх без выключэння буйных расійскіх нафтавікоў і іх рашэнне перапыніць пастаўкі ў Беларусь звязаны з указаннямі расейскага кіраўніцтва».

На думку выдання. Масква «не бачыць падстаў ісці на саступкі Мінску» на фоне рознагалоссяў па некаторых дарожным картах паглыбленай інтэграцыі.

«Зрэшты, даводзіць сітуацыю да паўнавартаснага крызісу Расія таксама не хоча і дазволіла пастаўкі нафты ў Беларусь кампаніям Міхаіла Гуцырыева: аб'ёмаў хопіць, каб беларускія НПЗ маглі забяспечваць унутраны рынак, але недастаткова для экспарту», ​​— падкрэсліў «Коммерсант».

9 студзеня Лукашэнка распавёў, чаму адмовіўся ад прапанаваных Уладзімірам Пуціным умоў паставак нафты ў Беларусь.

Раней прэзідэнт заявіў, што ў цяперашні час краіна апынулася ў «вельмі вострым перыядзе існавання нашай дзяржавы».

Нагадаем, 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну гадавых кантрактаў. Новыя кантракты пакуль не падпісаныя.

Пасля спынення паставак нафты Беларусь, у сваю чаргу, прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў, каб не дапусціць дэфіцыту паліва на ўнутраным рынку.


Паводле naviny.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: