Спецдакладчык Еўрапарламенту па Беларусі пра пратэсты: Трымайцеся, сябры! (відэа)

Еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус заклікаў беларусаў не губляць веры і трымацца.


Спецдакладчык Еўрапарламенту па Беларусі Пятрас Аўштравічус падчас пасяджэння ў Тбілісі парламенцкай асамблеі Усходняга Партнёрства Еўранэст у відэакаментары сустаршыні БХД Віталю Рымашэўскаму падтрымаў пратэсты ў Беларусі супраць інтэграцыі з Расіяй.

“Дарагія сябры, беларусы. Мы з захапленнем назіраем за тымі, якія сёння адбываліся ў Мінску. Што выйшлі са сцягамі супраць той інтэграцыі, якую прасоўваюць два прэзідэнты Беларусі ды Расіі.

Людзі павінны вырашаць будучыню сваёй краіны. Мы будзем заўжды з вамі. Мы разумеем тыя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі. І нам не ўсё адно, што адбываецца ў Беларусі. Мы хочам, каб Беларусь была незалежнай, дэмакратычнай і супрацоўнічала з суседзямі”, — адзначыў ён.


Еўрадэпутат заклікаў не губляць веры і трымацца.

“Сябры, трымайцеся!” — заявіў Пятрас Аўштравічус.

Датычна мінулай парламенцкай кампаніі, ён заявіў, што не бачыць у ёй прыкметаў выбараў. На яго думку, Аляксандр Лукашэнка проста прасоўваў сваіх кандыдатаў.

“Паколькі не было выбараў, таму прызнаваць абраных з дапамогай гэтых працэдураў немагчыма. Таму я спадзяюся, што Еўрапарламент не зменіць сваю пазіцыю, і мы будзем падтрымліваць і надалей стасункі з дэмакратычнай апазіцыяй”, — падкрэсліў еўрадэпутат.

bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: