Стала вядома, колькі чалавек сабраліся на пікет за Лукашэнку ў Пінску

Гэтыя пікеты сталі нагодай адмовіць у правядзенні агітацыйных пікетаў Святлане Ціханоўскай.
У гэтыя выходныя кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская і Аб'яднаны штаб праводзяць агітацыйныя мітынгі ў Гродзенскай і Брэсцкай вобласці. Сёння, 2 жніўня, яны планавалі правесці пікет у Пінску, але давераная асоба Лукашэнкі вырашыла, што яны займаюць усе пляцоўкі на ўвесь час, і Святлане ў правядзенні пікета ў гэтым горадзе адмовілі.

1 і 2 жніўня давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Таццяна Лугіна сапраўды праводзіла пікеты, падобна, сумешчаныя з канцэртам, каля летняй эстрады ўстановы культуры «Пінскі гарадскі парк культуры і адпачынку ім. Чырванасцяжнай Дняпроўскай флатыліі». У телеграм-чаце «Каменная горка» з'явілася фатаграфія з учорашняга пікету. Аўтар фатаграфіі нам распавяла, што на фота — той самы мітынг, як ёй паведамілі мясцовыя жыхары.

the-village.me

the-village.me

Сёння, 2 жніўня, на месцы перадвыбарчага пікету ў Пінску з раніцы ідзе канцэрт, на якім пакуль што не гавораць пра палітыку, як паведамляе мясцовае выданне Media-Polesye

media-polesye.by

media-polesye.by

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: