Standard & Poor’s: Урэгуляванне палітычнага крызісу ў Беларусі найбліжэйшым часам малаверагоднае

Найбліжэйшым часам палітычны крызіс у Беларусі наўрад ці будзе ўрэгуляваны, і гэта будзе мець негатыўны ўплыў на нацыянальную эканоміку. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor’s, якія падрыхтавалі справаздачу па суверэнных рэйтынгах Беларусі, піша Свабода.
Ілюстрацыйнае фота, Дзмітрый Дзмітрыеў

Ілюстрацыйнае фота, Дзмітрый Дзмітрыеў


Аналітыкі агенцтва пацвердзілі суверэнныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні «B» з негатыўным прагнозам. Адна з прычын для такога прагнозу, гаворыцца ў справаздачы, — палітычная сітуацыя, якая склалася ў краіне пасля выбараў.

Эксперты агенцтва канстатуюць, што ў Беларусі працягваюцца штотыднёвыя акцыі пратэсту, а Аляксандр Лукашэнка «па-ранейшаму адмаўляецца пачынаць перамовы з прадстаўнікамі апазіцыі для ўрэгулявання крызісу».

«Мы лічым, што выхад з бягучай складанай сітуацыі можа быць асабліва абцяжараны з прычыны адсутнасці ў Беларусі незалежных інстытутаў, якія маглі б стаць годным даверу незалежным арбітрам і дапамагчы эфектыўна вырашыць існуючыя супярэчнасці», — адзначаюць аналітыкі рэйтынгавага агенцтва.

Яны звяртаюць увагу, што на працягу многіх гадоў Аляксандр Лукашэнка кантралюе ўсе ключавыя галіны ўлады, а сістэма стрымак і проціваг паміж рознымі дзяржаўнымі органамі была абмежаванай.

«Пры гэтым у краіны няма вопыту перадачы ўлады падчас выбараў. Урэгуляванне сітуацыі найбліжэйшым часам уяўляецца нам усё менш верагодным. Пасля некалькіх тыдняў павышанай валацільнасці мы мяркуем, што перыяд складанай палітычнай сітуацыі ў краіне можа зацягнуцца», — гаворыцца ў справаздачы Standard & Poor’s.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: