Стала вядома, які рэйтынг Лукашэнкі сярод жыхароў сталіцы

«Нашай Ніве» сталі вядомыя вынікі апытання аб узроўні даверу мінчукоў да ўлады, які правёў Інстытут сацыялогіі НАН у красавіку гэтага года.
Згодна з ім, сярод апытаных мінчан дзейнаму кіраўніку краіны давяраюць 24%, 37,6% не давяраюць, 38,4% не змаглі адказаць. Праўда, сацыёлагі апыталі ў Мінску толькі 395 чалавек.

Нагадаем, што афіцыйная сацыялогія ўжо некалькі гадоў не публікуе дадзеныя аб даверы да ўлады, абмяжоўваючыся агульнымі фразамі «стабільна на досыць высокім узроўні». Хоць такія даследаванні на замову Адміністрацыі прэзідэнта і іншых дзяржорганаў перыядычна праводзяцца.

Вядома, што ў верасні 2014 года ўзровень даверу да Лукашэнкі быў 53,5%, у сакавіку 2015 года — 34,2%, летам 2016 году — 39%, а электаральны рэйтынг (гатоўнасць прагаласаваць за Лукашэнку) у гэты час быў на ўзроўні 27,3%. Мінімальныя электаральныя рэйтынгі Лукашэнка фіксаваліся ў сакавіку 2012 года (26,4%) і верасні 2011-га (20,5%).

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: