Старшыня КС: прапанавана абмежаваць заканадаўчую функцыю кіраўніка дзяржавы

У Беларусі прапануецца абмежаваць заканадаўчую функцыю кіраўніка дзяржавы ў частцы выдання дэкрэтаў.
Фота з сайта bel.biz

Фота з сайта bel.biz

Пра гэта паведамляе onliner.by, са спасылкай на словы старшыні Канстытуцыйнага суда Пятра Міклашэвіча падчас пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі.

«У мэтах больш поўнай рэалізацыі парламентам заканадаўчай функцыі прапануецца выключыць з Канстытуцыі палажэнні, якія прадугледжваюць дэлегаванне Палатай прадстаўнікоў і Саветам Рэспублікі прэзідэнту заканадаўчых паўнамоцтваў на выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона, а таксама выданне прэзідэнтам па сваёй ініцыятыве альбо па прапанове ўрада ў сілу асаблівай неабходнасці часовых дэкрэтаў, якія маюць сілу закона», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Сёння Канстытуцыйная камісія разглядае прапановы па змене канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: