Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прагназуе сыход нелегітымнай улады праз 2-3 месяцы

Паводле Рыгора Кастусёва, паводзіны Лукашэнкі ўсё больш і больш расхістваюць грамадства, а неадэкватныя рашэнні небяспечныя не толькі яго праціўнікам але і прыхільнікам.
Вялікія праблемы эканомікі вымусяць Аляксандра Лукашэнку пайсці на перамовы, – кажа Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя:

– Беларусь у бліжэйшы час чакае эканамічны калапс. Праз дубінку эканомікай кіраваць немагчыма. Дубінкай можна разагнаць людзей, можна забіць чалавека, а эканоміка працуе зусім па іншых правілах. Вось калі Лукашэнка гэта зразумее, тады ён будзе вымушаны пайсці на перамовы.

На думку палітыка, існуе і другі варыянт сыходу дыктатара – Лукашэнку здасць яго ж атачэнне:

– Для Лукашэнкі гэта будзе самы горшы варыянт, калі яго атачэнне проста яго здасць. Або здасць атачэнне, якое асабіста вакол яго, або здасць яго сілавым структурам іншай краіны. Я маю на ўвазе Крэмль.

Паводле Рыгора Кастусёва, паводзіны Лукашэнкі ўсё больш і больш расхістваюць грамадства, а неадэкватныя рашэнні небяспечныя не толькі яго праціўнікам але і прыхільнікам.

narodny.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: