Статус Беларусі ў ШАС павысяць да назіральніка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ва Уфе з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Пытанне аб павышэнні статуса Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва з партнёра па дыялогу да назіральніка практычна вырашанае. Пра гэта паведаміў расійскі лідар Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ва Уфе.

Пуцін пры гэтым назваў ШАС “аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй, роля якой расце ў сучасным свеце”. Лукашэнка ў свая чаргу заявіў, што “нарэшце знайшлася арганізацыя, якая рызыкнула вызначыць крыху іншыя кірункі дзеянняў на сусветнай арэне”. Беларускі лідар мяркуе, што гэта будзе “на карысць усім”.

Падчас размовы з расійскім прэзідэнтам Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць пытанні ЕАЭС у сувязі з уваходжаннем Казахстана ва УНА, а таксама негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці эканомік Расіі і Беларусі і шляхі іх пераадолення.

Сябрамі ШАС з’яўляюцца Расія, Казахстан, Кіргізія, Кітай, Таджыкістан і Узбекістан. Яшчэ пяць дзяржаваў — Афганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан — з’яляюцца назіральнікамі. Тры краіны — Беларусь, Турцыя і Шры-Ланка — маюць статус партнёраў па дыялогу з ШАС, паведамляе ТАСС.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: