Ствараецца фонд дапамогі забастоўшчыкам і міліцыянтам, якія адмовяцца выконваць злачынныя загады

Пра гэта ў сваім фэйсбуку распавёў вядомы грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.
Здымак Уладзя Грыдзіна

Здымак Уладзя Грыдзіна



Абяцаюць, што фонд будзе запушчаны да канца тыдня — тады ж будзе вядомы і механізм, як ахвяроўваць сродкі. Вядома, што многія бізнесмены з Беларусі і з-за мяжы гатовыя фінансава падтрымаць тых, 
хто цяпер выходзіць на забастоўкі, хто звальняецца з сілавых органаў у знак пратэсту, каго звальняюць за невыкананне злачынных загадаў.

Ужо функцыянуе фонд дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій ByHelp, куды людзі могуць звярнуцца па дапамогу ў справе аплаты штрафаў і лячэння пасля збіцця. У гэтым фондзе сабраная сума больш за паўтара мільёна долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: