Суд аб «паслугах міліцыі»

21 лютага а 15.00 адбудзецца пасяджэнне Мінскага гарадскога суда (вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1) па касацыйнай скарзе Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі на ранейшы прысуд раённага суду ў справе правядзення мемарыяльных мерапрыемстваў у Курапатах на Дзяды ў 2019 годзе. 

КХП-БНФ абскарджвае патрабаванне ўладаў аб аплаце “паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку” падчас некамерцыйнага мемарыяльнага мерапрыемства.

У партыі кажуць, што “паслугі міліцыі” ужо аплочаны грамадствам з бюджэтных сродкаў, на якія існуе гэтая дзяржаўная структура: “Такіх цынічных патрабаванняў не прад’яўляюць людзям нават недэмакратычныя рэжымы, калі вядзецца пра ўшанаванне ахвяраў народа”.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: