Скасаваныя дзве «адміністратыўкі» на Сіўчыка

Усяго на палітыка было складзена пяць пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй. 
Вячаслаў Сіўчык (з мікрафонам)

Вячаслаў Сіўчык (з мікрафонам)

Дзве адміністрацыйныя справы за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах супраць лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка спыненыя.

Такія рашэнні 10 лютага прынялі суддзі суда Партызанскага раёна Наталля Дзядкова і Іван Неўмяржыцкі. Падстава – выйшлі тэрміны даўніны здзяйснення правапарушэнняў, паведамляе «Вясна».

Нагадаем, што агулам супраць Вячаслава Сіўчыка было складзена пяць пратаколаў па артыкуле 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй.

Усе пяць пасяджэнняў па адміністрацыйных справах пераносіліся шмат разоў, бо Сіўчык быў за мяжой. Але на мінулым тыдні суддзя Анатоль Барысёнак усё ж вынес рашэнні па яго дзвюх справах — па 15 сутак за ўдел у акцыях 8-га і 20-га снежня. Разгляд яшчэ адной справы мусіць адбыцца 24 лютага.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: