Медыкі выйшлі на акцыю салідарнасці (абноўлена)

Раніцай 27 кастрычніка ў Мінску супрацоўнікі РНПЦ траўматалоліі і артапедыі выйшлі на акцыю салідарнасці.

Яны трымалі ў руках плакаты з назвамі беларускіх прадпрыемстваў, работнікі якіх спрабуюць арганізаваць забастоўкі, паведамляе тэлеканал Белсат.


Падобныя акцыі праходзяць у іншых кропках сталіцы. Сілавікі намагаюцца іх разагнаць.

Паведамляецца, што раніцай 27 кастрычніка сілавікі затрымалі 7 медыкаў з РНПЦ «Кардыялогія», якія выйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі на праспект Дзяржынскага.

Без затрыманых (сярод іх загадчык пэнтгенаперацыйнай Алег Паланецкі) паўнавартасная праца цэнтра немагчымая. Тэлеграм-канал беларускіх дактароў @belxalat піша, што ў РНПЦ часова перапыненае правядзенне планавых аперацый.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: