Сустрэча са Станiславам Шушкевiчам у Вашынгтоне

У Вашынгтоне адбылася сустрэча беларусаў з першым кiраўнiком незалежнай Беларусi Станiславам Шушкевiчам.

Фота: Саша Мелянцей

Станіслаў Шушкевiч прыбыў у амерыканскую сталiцу са сваёй жонкай, каб узяць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 25-м угодкам падпiсання Белавежскiх пагадненняў.

На мерапрыемства былi таксама запрошаныя першы прэзiдэнт Украiны Леанiд Краўчук i першы дзяржсакратар РФ Геннадзь Бурбулiс. Сустрэчы запланаваныя ў амерыканскiх дзяржустановах, унiверсiтэтах i фабрыках думкi ў Вашынгтоне i Бостане.

Фота: Саша Мелянцей 

Урачыстае прыняццё прайшло ў доме Iрыны Красоўскай i Бруса Джэксана. З прывiтальнай прамовай выступiў Вячаслаў Бортнiк, старшыня Вашынгтонскага аддзела Беларуска-амерыканскага задзiночання (БАЗА): 

"Шаноўны спадар Шушкевiч!

Для беларускай грамады Вашынгтону вялiкi гонар быць сёньня з вамi. Мы вельмi ўдзячныя за вашую нястомную працу па захаваньнi беларускасьцi на пасадзе лiдара овай незалежнай Беларусi i пасьля таго. 25-ыя ўгодкi Белавежскiх пагадненняў, якiя мы адзначаем сёлета, сталiся найважнейшым крокам да ўмацаваньня беларускае незалежнасцi, беларускае дзяржаўнасцi. Хацелася б верыць у тое, што нельга спынiць цi павярнуць назад прагрэс. На жаль, пакуль нельга прадказаць, як "палiтыка сяброўства" новай амерыканскай адмiнiстрацыi з пуцiнскiм рэжымам адаб'ецца на будучынi роднай Беларусi, Украiны ды iншых краiнаў былога Савецкага Саюза. Таму барацьба за незалежную Беларусь працягваецца. I мы, беларусы Амерыкi, верым, што да таго часу, пакуль мы маем такiх лiдараў, як вы, мы здольныя перамагчы. Жадаем Вам плённых сустрэчаў у Злучаных Штатах. Жыве Беларусь!"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: