«Сведчыць пра нізкі ўзровень культуры бяспекі». Літва даслала ліст у МНС Беларусі з заклікам закрыць БелАЭС

Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы ядзернай энергетыкі Літвы (VATESI) даслала ліст у МНС Беларусі з заклікам прыпыніць эксплуатацыю першага энергаблока і запуск другога энергаблока БелАЭС, піша telegraf.by.

Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы ядзернай энергетыкі Літвы (VATESI) даслала ліст у МНС Беларусі з заклікам прыпыніць эксплуатацыю першага энергаблока і запуск другога энергаблока БелАЭС.

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспекі — структурнае падраздзяленне Міністэрства па надзвычайных справах Беларусі. Ён выступае нацыянальным ядзернай рэгулятарам.

«Большасць пытанняў забеспячэння ядзернай бяспекі пакуль не вырашаныя. У краінах з развітымі атамнымі электрастанцыямі асноўная ўвага надаецца забеспячэнню ядзернай бяспекі, а не захаванню тэрмінаў будаўніцтва. На жаль, прыярытэты Беларусі зусім іншыя, што сведчыць пра нізкі ўзровень культуры бяспекі і выклікае сур'ёзныя асцярогі з нагоды бяспекі», — заявіў кіраўнік VATESI Міхаіл Дземчанка, піша Lrt.lt.

У VATESI паведамілі, што ўсё яшчэ чакаюць адказаў «на ўзнятыя пытанні бяспекі, звязаныя з выбарам і ацэнкай пляцоўкі, устойлівасцю пэўнага абсталявання беларускай АЭС да сейсмічных з'яў і ўдараў буйной авіякатастрофы камерцыйнага авіялайнера, выкананнем рэкамендацый па стрэс-тэстах, імавернаснай ацэнкай бяспекі, пажараў, ацэнкі рызык і іншыя патрабаванні бяспекі».

«Паколькі першы энергаблок Беларускай АЭС цяпер спынены, час рамонту можа быць выкарыстаны для ўсіх іншых работ па павышэнні бяспекі», — сказаў Дземчанка.

Акрамя МНС, копіі ліста былі адпраўленыя ў МАГАТЭ, Еўракамісію, старшыні нарады бакоў Канвенцыі аб ядзернай бяспецы, старшыні Еўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бяспекі, заходнееўрапейскую асацыяцыю рэгулятараў ядзернай бяспекі, дзе Беларусь прадстаўлена як сябар або назіральнік.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: