Святлана Ціханоўская 14 снежня сустрэнецца з прэзідэнтам Германіі

Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай на наступным тыдні.


Сустрэча запланаваная на панядзелак, 14 снежня, гаворыцца ў графіку мерапрыемстваў Штайнмаера, апублікаваным на сайце прэзідэнта ФРГ, паведамляе REFORM.by.

Ціханоўская ўжо наведвала Германію з візітам у пачатку кастрычніка. Яна сустрэлася з канцлерам Ангелай Меркель, міністрам замежных спраў Хайка Маасам, міністрам фінансаў Олафам Шольцам і дэпутатамі Бундэстага.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: