Святлана Ціханоўская: я хачу бяспечна вярнуцца ў Беларусь

18 студзеня былы кандыдат ў прэзідэнты Беларусі правяла онлайн-сустрэчу з амбасадарамі ЕС у АБСЕ. Да дыскусіі далучыліся дарадца па міжнародных пытаньнях Франак Вячорка і прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валерый Кавалеўскі.

Святлана Ціханоўская прапанавала АБСЕ ўзяць на сябе арганізацыю інклюзіўнага дыялогу для вырашэння крызісу ў Беларусі, гаворыцца на афіцыйным сайце палітыка. АБСЕ можа стварыць кантактную пляцоўку і пачаць з экспертнага круглага стала з удзелам ЕС, дэмакратычных сіл Беларусі і КС, а таксама прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі

Па словах Ціханоўскай, БДІПЧ АБСЕ — Цэнтральная арганізацыя, якая можа дапамагчы ў арганізацыі новых свабодных выбараў па міжнародных стандартах і пад міжнародным назіраннем. «Мы разлічваем правесці выбары за 45 дзён, і нам патрэбна дапамога ў гэтым», — падкрэсліла Ціханоўская.

Паслы АБСЕ і Святлана Ціханоўская абмеркавалі рэалізацыю Маскоўскага механізму АБСЕ і стварэнне міжнароднага органа па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская прадставіла ўдзельнікам сходаў аўдыёзапіс Мікалая Карпянкова аб стварэнні лагераў для зняволеных і заклікала краіны-ўдзельніцы АБСЕ далучыцца да правядзення Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 7 лютага.

Падчас сустрэчы абмеркавалі і вяртанне Навальнага ў Расію. Святлана заклікала міжнародныя арганізацыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лідараў дэмакратычных сіл.

«Разам з міжнароднай супольнасцю я б хацела знайсці магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь. Паколькі супраць мяне распачалі дзве крымінальныя справы з міждзяржаўны вышукам, гэта павінны быць спецыяльныя гарантыі майго вяртання. Сітуацыя з Навальным паказала, што ў гэтым патрэбная дапамога міжнароднай супольнасці і, перш за ўсё, АБСЕ», — заявіла Ціханоўская.

Сустрэчу арганізавала дэлегацыя Еўрасаюза ў АБСЕ і пастаянны прадстаўнік ЕС Раса Астраўскайтэ. Гэта не першая сустрэча Ціханоўскай у АБСЕ: Святлана ўжо выступала перад пасламі АБСЕ ў Вене ў лістападзе, а таксама ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, дзе вяла дыялог з прадстаўніком рэжыму Лукашэнкі Андрэем Савіных.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: