Святлана Ціханоўская наведае Грэцыю з рабочым візітам

12-14 мая Святлана Ціханоўская зробіць рабочы візіт у Грэцыю па запрашэнні міністра замежных спраў Грэцыі. Былы кандыдат у прэзідэнты правядзе сустрэчы з урадам, парламентам, мэрам Афін, а таксама выступіць на Дэльфійскім эканамічным форуме, які праходзіць у Афінах. Там плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Еўропы, паведамляе прэс-служба палітыка.

Ключавая мэта візіту Ціханоўскай — мабілізацыя палітычнай падтрымкі ў краінах, дзе да беларускага крызісу менш увагі. Святлана Ціханоўская едзе са спісам прапаноў, як Грэцыя і краіны рэгіёну могуць дапамагчы беларускай грамадзянскай супольнасці і СМІ.

На Дэльфійскім эканамічным форуме Ціханоўская будзе гаварыць пра бачанне Беларусі будучыні, а таксама як Еўропа можа дапамагчы ў нашай барацьбе. Асобна будзе ўзнятае пытанне палітвязняў і бесчалавечнага ўтрымання іх у турмах

У канцы мінулага тыдня Святлана Ціханоўская вярнулася з рабочых візітаў у Аўстрыю, Італію і Славенію.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: