Святлана Ціханоўская павіншавала Джо Байдэна з перамогай

«Гэта была сапраўдная гонка ідэй, праграм і каманд — у адрозненне ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбаршчыка».

Святлана Ціханоўская зрабіла заяву з нагоды перамогі Джо Байдэна ў прэзідэнтскіх выбарах у ЗША.

«Увесь свет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзеючай дэмакратыі,цытуе палітыка яе прэс-служба. — Гэта была сапраўдная гонка ідэй, праграм і каманд — у адрозненне ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбаршчыка.

Амерыканскі народ прагаласаваў за перамены і новую ўладу. Я ведаю, што многія беларусы, якія жывуць у ЗША, галасавалі за Джо Байдэна. І я хачу павіншаваць яго з заслужанай перамогай. Беларусы ўсяго свету віншуюць народ ЗША з новым прэзідэнтам.

Я ўпэўненая, пад кіраўніцтвам новага лідара народ ЗША будзе квітнець, а беларуска-амерыканскія адносіны —паляпшацца. Джо Байдэн не раз выказваўся і займаў цвёрдую пазіцыю падтрымкі беларускага народа. І я веру, што новаабраны прэзідэнт ЗША хутка сустрэнецца з сумленна абраным прэзідэнтам новай свабоднай Беларусі».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: