Святлана Ціханоўская: прашу падняць пытанне пра пагрозы ў адрас КР у ААН

Святлана Ціханоўская заявіла, што збіраецца падняць пытанне пра пагрозы на адрас Каардынацыйнай рады ў ААН



Словы Святланы Ціханоўскай распаўсюдзіла яе прэс-служба.

«Сёння, 20 жніўня я размаўляла з міністрам замежных спраў Эстоніі Урмасам Рэйнсалу), — адзначыла яна. — Улічваючы пагрозы, якія паступаюць на адрас сябраў Каардынацыйнай рады, я звярнулася да яго з просьбай падняць гэтае пытанне перад Радай Бяспекі ААН. Міжнародная супольнасць абавязаная паважаць правы беларускага народа і абараняць тых, хто мае патрэбу ў абароне, ад магчымых пагрозаў і незаконнага пераследу».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: