Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўнікамі місій Еўрасаюза ў ААН

Сёння ў Жэневе Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з амбасадарамі ЕС у ААН.
Ціханоўская заклікала суразмоўцаў:

— міжнародныя арганізацыі — ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, Еўрасаюз — аб'яднаць намаганні для вырашэння крызісу ў Беларусі;

— стварыць механізм ААН па расследаванні парушэнняў правоў чалавека і катаванняў у Беларусі. І падкрэсліла, што ажыццявіць гэта можна ў рамках універсальнай крымінальнай юрысдыкцыі;

— падтрымаць рэзалюцыю па Беларусі, якую плануецца прыняць па выніках 46-й сесіі ў Савеце ААН па правах чалавека ў Жэневе;

— прыняць чацвёрты пакет санкцый ЕС ужо ў сакавіку. У санкцыйных спіс павінны ўвайсці суддзі, якія асабліва вызначыліся рэпрэсіямі над народам. Таксама ЕС павінен апублікаваць дэталі Усеабдымнага плана дапамогі Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: