Святлана Ціханоўская распавядзе ў Радзе Бяспекі ААН пра рэальную сітуацыю ў Беларусі

Святлана Ціханоўская выступіць у ходзе анлайн-сустрэчы Рады Бяспекі ААН, якая пройдзе 22 студзеня і будзе прысвечана падзеям у Беларусі.


Святлана Ціханоўская выступіць у ходзе анлайн-сустрэчы Рады Бяспекі ААН, якая пройдзе 22 студзеня і будзе прысвечана падзеям у Беларусі.

«Ціханоўская зверне ўвагу на справу Ігара Лосіка, які галадуе больш за месяц, журналістаў Кацярыны Барысевіч, Кацярыны Андрэевай, Дар'і Чульцовай, медыяменеджара Андрэя Аляксандрава. Таксама яна раскажа пра справу Сяргея Ціханоўскага, па якой судзяць Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Кнігу, Яўгена Разнічэнку — і падзеліцца іншымі гісторыямі вязняў сумлення», — паведаміла АФН са спасылкай на прэс-службу Ціханоўскай.

Акрамя таго, будзе ўзнятае пытанне міжнароднага расследавання злачынстваў рэжыму Лукашэнкі і склікання фармальнай сесіі Рады Бяспекі ААН па пераадоленні крызісу ў Беларусі.

Сустрэча ініцыяваная чальцами Рады Бяспекі Эстоніі, Францыі, Ірландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Гэта другое пасяджэнне Савета Бяспекі ААН з удзелам Ціханоўскай. Першае адбылося 4 верасня, і тады яна заклікала ўвесці санкцыі супраць датычных да парушэння правоў чалавека ў Беларусі і прыняць меры для спынення гвалту супраць мірных грамадзян Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: