Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Лос-Анджэлеса

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале палітыка.
Святлана Ціханоўская выступіла перад беларусамі Лос-Анджэлеса:

«Дзе б мы ні жылі, на якой бы мове ні размаўлялі на працы, мы ўсе — адна нацыя, адна сям'я. Мы чытаем дзецям адны і тыя ж казкі, сумуем па адных і тых жа гарадах, змагаемся супраць адной і той жа бяды. Дзякуй вам за тое, што ў мяне такая сям'я.

Наша з вамі сустрэча — гэта яшчэ і амаль гадавіна з дня выбараў, вынікі якіх у нас з вамі скралі. Наш маральны абавязак — дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. Ратаваць тых, хто пацярпеў за свой пратэст. Падтрымліваць сем'і тых, хто аднойчы выйшаў на вуліцу са сцягам — і не вярнуўся.

У кожным горадзе мяне пытаюцца: «Як мы можам дапамагчы наблізіць перамены, бо мы простыя беларусы?» У мяне заўсёды адзін адказ. Усе мы — простыя беларусы. У кожнага свае магчымасці, трэба проста выкарыстаць іх. Калі вы пішаце лісты зняволеным, зрабіце гэта пастаяннай звычкай. Калі ахвяруеце ініцыятывам або людзям — знайдзіце яшчэ 10 сяброў, якія зробяць гэта. Калі збіралі акцыі салідарнасці — не спыняйцеся».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: