Святлана Ціханоўская сустрэлася з Кандалізай Райс

Святлана Ціханоўская сустрэлася з 66-м дзяржсакратаром ЗША — Кандалізай Райс.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з Кандалізай Райс доўжылася 45 хвілін. Паведамляецца, што было абмеркавана, як можна падтрымліваць беларусаў унутры краіны. Таксама абмяркоўвалася, як выбудоўваць адносіны з новымі партнёрамі, уключаючы Аўстралію, Японію і Індыю.

Святлана Ціханоўская распаяла пра свае ўражанні ад сустрэчы: "Гэта была вельмі цёплая і карысная сустрэча. Я ўдзячная Кандалізе Райс за ўсе яе парады. Яна выдатна ведае сітуацыю ў Беларусі і шчодра дзеліцца сваім досведам".

Кандаліза Райс — былая дзяржсакратарка, другая жанчына ў гісторыі на гэтай пасадзе (пасля Мадлен Олбрайт, з якой Святлана Ціханоўская ўжо сустракалася). Таксама Кандаліза Райс працавала дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы ва ўрадзе Джорджа Буша-малодшага. У камандзе Джорджа Буша-старэйшага Кандаліза Райс займала пасаду старшага дырэктара аддзела па справах СССР і Усходняй Еўропы Савета нацыянальнай бяспекі ЗША і асаблівага памочніка прэзідэнта па справах нацыянальнай бяспекі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: