Святлана Ціханоўская: уся дзяржаўная маёмасць, якую Лукашэнка вырашыў раздаць, вернецца да народа

Былы кандыдат у прэзідэнты выказалася наконт інфармацыі, паводле якой беларускія ўлады нібыта пачалі шукаць пакупнікоў для буйных беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.

— Я хачу нагадаць усім, што «Беларуськалій», «Гродна Азот» і БМЗ — гэта дзяржаўныя прадпрыемствы, і яны належаць народу Беларусі, — цытуе палітыка яе прэс-служба. — Перамовы аб іх продажы паказваюць рэальную розніцу паміж чалавекам, які хоча выратаваць дзяржаву, і злачынцам, які ратуе толькі свае кішэні, што пусцеюць.

Лукашэнка ўвесь час называе Беларусь «кавалачкам зямлі». І цяпер ён гатовы пакінуць пасля сябе нават выпаленую зямлю, калі гэта дасць яму рэсурсы, каб далей выяўляць прэзідэнта. Але прэзідэнт — гэта дзяржаўны службоўца, якога наймае народ. А Лукашэнка — гэта проста грамадзянін, які ў мінулым годзе страціў сваю легітымнасць.

Здзелкі з яго рэжымам незаконныя. Усе яго дамоўленасці аб продажы заводаў і іншых актываў будуць перагледжаныя. А ўся дзяржаўная маёмасць, якую ён вырашыў раздаць, вернецца да свайго ўладальніка — народа Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: