Святлана Ціханоўская выступіла перад 700 дыпламатамі, чыноўнікамі і журналістамі з усяго свету

Яна назвала спіс захадаў, якімі ЕС можа дапамагчы беларусам.
Еўрапейская рада па міжнародных стасунках (ECFR) зладзіла онлайн-дыскусію «ЕС і Беларусь у 2021-м». На сустрэчы выступілі міністры замежных справаў Францыі, Польшчы, Літвы і Румыніі, прадстаўнікі Еўракамісіі, а глядзелі яго каля 700 прадстаўнікоў ЕС і іншых краін.

Святлана Ціханоўская таксама была спікерам. Яна заклікала Захад «быць смялей» і назвала спіс захадаў, якімі ЕЗ можа дапамагчы беларусам:

• узмацніць санкцыі і ціск на вінаватых у парушэнні правоў чалавека;
• расследаваць ужо здзейсненыя злачынствы супраць чалавечнасці;
• прызнаць АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі;
• перанакіроўваць фінансавую дапамогу грамадзянскай супольнасці;
• аказваць дапамогу рэпрэсаваным;
• узначаліць працэс медыяцыі інклюзіўнага дыялогу па мірным транзіце ўлады ў Беларусі;
• дапамагчы ў выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: