Святлана Ціханоўская падтрымала ўсіх, хто сёння выйдзе на вуліцу з Народным ультыматумам

Зварот Святланы з'явіўя ў яе тэлеграм-канале.
«Сёння беларусы выходзяць на вуліцы з Народным ультыматумам. У яго тры патрабаванні:

1. Патрабуем спыніць гвалт на вуліцах цалкам.
2. Патрабуем вызваліць палітвязняў.
3. Патрабуем каб Лукашэнка абвясціў пра свой сыход.

Сёння ў 23:59 тэрмін Народнага ультыматума скончыцца, і калі патрабаванні не будуць выкананыя, беларусы пачнуць нацыянальную забастоўку.

Сённяшняя нядзеля - дзень выбару. Кожны супрацоўнік сілавых структур сёння выбірае, каго ён абараняе: свой народ ці сваіх начальнікаў. Кожны чыноўнік сёння выбірае, каму ён служыць: народу ці рэжыму. Гэта няпросты выбар, бо ён патрабуе падвергнуць рызыцы ўласныя зразумелыя даброты дзеля дабра ўсёй краіны.

Той выбар, які трэба будзе зрабіць вам сёння, мірныя беларусы здзейснілі яшчэ 9-га жніўня. З таго дня звыклае жыццё скончылася, хтосьці страціў працу, хтосьці страціў сваё здароўе і нават сваіх родных. З таго дня беларусы плацяць занадта высокую цану за кожны дзень, калі вы не вырашаецеся ўстаць на іх бок. І пры гэтым мірна і з вялізнай годнасцю даносяць сваю пазіцыю. Гэта народ, служыць якому - гонар.

Я падтрымліваю ўсіх беларусаў, якія сёння выйдуць на вуліцы з патрабаваннямі Народнага ультыматума. І падтрымаю кожнага чыноўніка і супрацоўніка сілавых структур, які выкажа салідарнасць з народам у гэты дзень. Разам мы мацней любога рэжыму. Разам мы вернем у Беларусь закон».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: