Святлане Ціханоўскай незаконна адмаўляюць у размяшчэнні рэкламы на білбордах

Святлане Ціханоўскай адмаўляць у размяшчэнні рэкламных плакатаў на білбордах.


Як паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай, 30 ліпеня кандыдат у прэзідэнты Беларусі падпісала дамову з дзяржаўнай арганізацыяй "Гомельаблрэклама" на размяшчэнне рэкламных плакатаў на сямі білбордах па Гомельскай вобласці. Адзначаецца, што гэта адзіная кампанія, якая ў прынцыпе пагадзілася даць такую паслугу Ціханоўскай. Аднак 31 ліпеня дырэктар кампаніі патэлефанаваў і папрасіў прабачэння, што не можа выканаць дамову, паколькі Гомельскі аблвыканкам забараніў гэта рабіць, матывуючы тым, што яму тэрмінова спатрэбілася размясціць 7 плакатаў сацыяльнай рэкламы.

Згодна з дзейным заканадаўствам кандыдат не абавязаны ўзгадняць агітацыйныя матэрыялы. Перашкоды з боку органаў выканаўчай улады — гэта найгрубейшае парушэнне выбарчага заканадаўства і правоў грамадзян на атрыманне інфармацыі пра кандыдата.

Дзяржаўная "Мінскрэклама" адмовілася разглядаць нават магчымасць размяшчэння, спасылаючыся на тое, што сацыяльная рэклама важней выбараў.

Паводле прэс-службы, штаб Ціханоўскай звяртаўся і да прыватных кампаніяй у Брэсце, Гродне, Мінску, Гомелі. Усюды адмова — з-за процідзеяння выканаўчай улады.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: