Шчоткінай уручылі нагрудны знак за працу на пасадзе, з якой яе звольнілі

Узнагароджанне адбылося 2 сакавіка ў Міністэрстве замежных спраў, дзе прайшоў круглы стол, прысвечаны працы ў Беларусі ў галіне дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця. 
mfa.gov.by

mfa.gov.by

Сярод іншых, у мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Ісачанка, прызначаны 13 лютага Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця, і Марыяна Шчоткіна, якая раней займала гэтую пасаду.

Падчас мерапрыемства міністр унутраных спраў Уладзімір Макей уручыў Марыяне Шчоткінай нагрудны знак адрознення органаў дыпламатычнай службы «Партнёрства» за забеспячэнне сістэмнай работы ў сферы ўстойлівага развіцця, уклад у міжнароднае супрацоўніцтва і ўмацаванне пазітыўнага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.

61-гадовая Марыяна Шчоткіна паходзіць з Расіі, прайшла шлях ад настаўніцы да высокапастаўленай чыноўніцы. Знакамітай стала, калі займала пасаду міністра працы і сацыяльнай абароны (у 2009-2016 гадах). Пры Шчоткінай з'явілася ідэя падатку для дармаедаў. На гэта мінчане адрэагавалі стварэннем «сцяны Шчоткінай»: спачатку на ёй з’явіўся партрэт міністра з надпісам «Гэта я аўтар падатку для беспрацоўных». Пасля на сцяне перыядычна з'яўляюцца графіці, прысвечаныя не звязаным з ёй падзеям і людзям.

Фота Антона Матолькі

Пазней Шчоткіна працавала намесніцай старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. У кастрычніку 2019 года яна сама падала заяву аб вызваленні з гэтай пасады і перайшла на працу ў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.

13 лютага Лукашэнка падпісаў указ, якім вызваліў Марыяну Шчоткіну ад пасады нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця. Пра новае месца працы чыноўніцы пакуль невядома.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: