Шмадзетнай маці прапанавалі кампутар за галасаванне за дзеючую ўладу

Шматдзетная мама з Мінска распавядае: нядаўна ёй патэлефанаваў дырэктар школы і прапанаваў зняцца ў праграме пра выбары, патрэбна была «прыгожая сям'я». Жанчына адмовілася.
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Марына (імя змененае. — Заўвага. TUT.BY) не гатовая публічна назваць ўстанову, дзе вучацца яе дзеці. Шматдзетная мама тлумачыць гэта так: «Дырэктар выдатны, але яму даводзіцца займацца такой працай». Каб у кіраўніка не было праблем, нумар школы Марына называе толькі TUT.BY і пазначае раён — Першамайскі.

— Мне патэлефанаваў дырэктар школы. Спытаў, колькі гадоў малодшаму дзіцяці. Думала, можа, для анкеты нейкі неабходныя дадзеныя, — прыводзіць тую размову Марына. — Таксама дырэктар пацікавіўся, па якім адрасе буду галасаваць, і прапанаваў зняцца ў перадачы, не запомніла назву, нешта было пра выбары. Патрэбна была шматдзетная прыгожая сям'я для здымак. Дырэктар прапанаваў аддаць свой голас за дзеючую ўладу, сказаў, там вельмі добрыя падарункі — кампутары, і штосьці яшчэ. Я адмовілася.

Марына звязалася з іншымі шматдзетнымі сем'ямі, хацела даведацца, каму яшчэ паступала такая прапанова. З яе кола, аказалася, толькі ёй.

— Я наогул здзівілася, чаму патэлефанавалі менавіта мне, чаму дырэктар вырашыў, што я магу на гэта пагадзіцца? Пасля маёй адмовы сказаў, што будзе тэлефанаваць тады іншым, — кажа Марына.
Хто дорыць такія падарункі за ўдзел у перадачы, шматдзетная мама не ўдакладняла.

— Пра гэтыя факты ўпраўленню па адукацыі нічога не вядома. Ніякіх указанняў кіраўнікам устаноў не паступала, ні пра якія конкурсы і прызы шматдзетным сем'ям — таксама, — пракаментавала Людміла Барысенка, начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна горада Мінска.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: