Што адбылося ў Сочы? Крамлёўскі тг-канал: скандал Лукашэнкі і Пуціна і новыя тэрміны «транзіту ўлады»

Лукашэнка 22 лютага сустрэўся ў Сочы з Пуціным. Афіцыйных вынікаў сустрэчы няма дагэтуль. А вось неафіцыйных — хапае.


«Тэлеграф» піша, што расійскі тэлеграм-канал «Незыгарь» расцэньвае маўчанне ў Маскве і Мінску як сведчанне таго, што «размова ў Сочы паміж Пуціным і Лукашэнкам была вельмі і вельмі жорсткай». Магчыма, яны «нават і пасварыліся».

Паводле звестак «Незыгаря», «Лукашэнка зноў пачынае вайну супраць расійскіх СМІ, каб як мага хутчэй пазбавіцца крамлёўскіх аўтсорсераў».

Выданне адзначае, што «ў Беларусі можа быць абраны “ельцынскі сцэнар” транзіту ўлады».

«Галоўнае — праблема не вырашана; пытанні адкладзеныя. Хоць Мінск сцвярджае, што ўсё пад кантролем — гэта далёка не так. Праблемы нарастаюць; эканамічны крызіс у наяўнасці; канфлікт з грамадствам не развязаны; стратэгія рэпрэсій павялічвае рызыкі на фоне актывізацыі Захаду», — тлумачаць канал незадаволенасць Масквы Мінскам.


Рыхтуецца транзіт улады

Адзначаецца, што Лукашэнка ў Сочы папрасіў яшчэ паўгода для завяршэння «транзіту ўлады». Масква выступіць гарантам выканання дамоўленасцей падчас «транзіту».

Пры гэтым нібыта прэм’ер Галоўчанка, кіраўнікі КДБ, МУС і МЗС да 15 сакавіка могуць быць адпраўленыя ў адстаўку. А будучым транзітам у Мінску будзе займацца новы прэм’ер-міністр, кандыдатуру якога зацвердзяць не пазней за 15 красавіка. Таксама да 15 сакавіка абяцана апублікаваць праект канстытуцыйных паправак, якія выключаюць у тым ліку «імкненне Беларусі да нейтралітэту».

Сам Лукашэнка да 1 траўня нібыта правядзе сустрэчу з апазіцыяй, уключаючы чальцоў КС, Латушку і Ціханоўскую. Усе абвінавачанні з іх, хутчэй, будуць знятыя, а справа «Белгазпрамбанка» павінна быць закрытая. Да 15 красавіка Бабарыка і Калеснікава павінны быць вызваленыя, піша «Незыгарь».

Паводле яго інфармацыі, «новыя расійскія крэдыты абяцаныя толькі пад новага прэм’ера і запуск транзіту». «Нягледзячы на супраціў Мінска, куратарам беларускага кейса становіцца Дзмітрый Мядзведзеў», — піша «Незыгарь».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: