Што паабяцалі мітынгоўцам улады Брэста

Прайшлі перамовы паміж кіраўніком Брэсцкага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком і ўдзельнікамі акцыі супраць дэкрэта №3.
Нагадаем, сёння ў Брэсце адбыўся «Марш недармаедаў», у якім прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. Упершыню за ўсю гісторыю пратэстаў супраць дэкрэта да мітынгоўцаў выйшлі прадстаўнікі ўлады і прапанавалі правесці перамовы ў Брэсцкім гарвыканкаме. Частка людзей пагадзілася пагутарыць з уладамі, іншыя — адправіліся маршам па вуліцах Брэста.

Пра вынікі перамоваў з уладамі распавёў кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек. Паводле яго слоў, людзі заявілі старшыні сваё патрабаванне — адмяніць дэкрэт № 3. Той паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам».

Таксама, людзі запатрабавалі вырашыць праблему недахопу працоўных месцаў. Аляксандр Рагачук распавёў, што ў бліжэйшы час з'явіцца шмат працоўных месцаў у галіне будаўніцтва.

Таксама мітынгоўцы ўзнялі пытанне неабходнасці вызвалення затрыманых актывістаў. Як распавёў Уладзімір Вуек, кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама сказаў, што гэта не зусім у яго кампетэнцыі, але паабяцаў «узяць на кантроль» пытанне вызвалення Наталлі Папковай і Андрэя Шарэнды.


Паводле gazetaby.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: