Высылка дыпламатаў: што будзе далей?

29 краін абвясцілі аб высылцы больш за 150 расійскіх дыпламатаў і супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтваў. Прычынай высылкі стала атручванне расійскага выведніка Сяргея Скрыпаля. МЗС РФ адказаў на высылку расіян "люстранымі мерамі".
Будынак амбасады Расіі ў Вашынгтоне. Фота: Zuma/ТАСС

Будынак амбасады Расіі ў Вашынгтоне. Фота: Zuma/ТАСС


Як далей могуць развівацца адносіны паміж Масквой і Захадам, журналісты currenttime.tv запыталіся ў Вігаўдаса Ушацкаса, былога міністра замежных спраў Літвы, экс-амбасадара ЕС у Расіі.

— Цяжка цяпер пазначыць дакладна, па якой траекторыі рухаецца Расея, але, відавочна, што яна ідзе па дарозе ізаляцыі ад заходняга свету, які меў вялікія надзеі разам супрацоўнічаць і будаваць агульную будучыню для нашых грамадзян.

— Як можна пазначыць цяпер адносіны паміж Расеяй і Захадам?

— На жаль, павінны прызнаць, што мы знаходзімся зусім у новых умовах, якія я б назваў канфліктам самых глыбокіх светапоглядаў. Мы па-рознаму ўсё інтэрпрэтуем. Усё, што адбываецца, я б назваў гібрыднай вайной. Гэта пачалося з Крыма, потым на ўсходзе Украіне, а цяпер гэта ўжо праяўляецца і на вуліцах Солсберы.

— Краіны Балтыі таксама ў ліку тых дзяржаў, якія ўключыліся ў дыпламатычную бітву. Нейкія далейшыя крокі магчымыя?

— Па-першае, у Літве парламент прыме падобны акт па Магніцкаму. 23 асобы туды ўжо запісаныя, ім не дазваляецца прыязджаць у Літву. У Латвіі зараз адбываюцца вялікія перамены, якія датычацца транспарэнтнасці некаторых мясцовых банкаў, якія сябе паводзілі не ў адпаведнасці з высокімі этычнымі і банкаўскімі нормамі. Так што магчымыя наступствы, вядома, выявяцца. Але ў дадзены момант, думаю, тыя меры, якія прынятыя, адпавядаюць таму незадавальненню і салідарнасці, з якімі балтыйскія краіны, і не толькі яны, адгукнуліся на падзеі ў Солсберы.

— Наколькі адэкватным было б, напрыклад, узмацненне жорсткасці атрымання віду на жыхарства?

— Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі расійскія грамадзяне, наведвалі, паважалі б вяршэнства закона і не ўдзельнічалі б у палітыцы нашых краін. У гэтым сэнсе мы ўсе адкрытыя і запрашаем расіян наведаць Літву, Латвію і Эстонію. Але, з іншага боку, вядома, маючы на ​​ўвазе тыя факты, якія праяўляюцца, напэўна адказныя інстытуцыі будуць надаваць не тое што рэзкую, але больш адказную ўвагу, якім чынам, каму і як выдаецца дазвол на жыхарства.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Антон
  • 2018-04-01 17:48:18
Мусіць, з дзікунамі цывілізаваным супольнасцям проста немагчыма цывілізавана дамовіцца. Гэта як са злым сабакам. Толькі не варта пужацца, калі ён агрызаецца, а то яшчэ больш ашалее.