Што ў КДБ думаюць пра вяртанне Пазняка? І ці думаюць наогул?..

Не так даўно паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч звярнуўся з адкрытым лістом да Зянона Пазьняка і прапанаваў яму «наведаць нашу краіну з нагоды святкавання надзвычайнай даты ў гісторыі беларускага народа — 100-й гадавіны з часу абвяшчэння БНР». Нагадаем, што лідар КХП-БНФ ад 1996 года пражывае ў эміграцыі.
Зянон Пазняк, фота Віктара Дударава

Зянон Пазняк, фота Віктара Дударава


Сам Зянон Станіслававіч, пакуль не пракаментаваў прапанову, а яго паплечнік па партыі Юрась Беленькі з гэтай нагоды выказаўся катэгарычна:

Я ўжо сто разоў казаў, што Пазняку небяспечна вяртацца дадому. Чаго сюды прыязджаць? Каб быць знішчаным?

«Народная воля» звярнулася ў сілавыя структуры з пытаннем, ці сапраўды ў спецслужбаў, памежнікаў і міліцыі ёсць планы па арышце кіраўніка КХП-БНФ, калі ён перасячэ мяжу?

У МУС і Памежным камітэце адказалі коратка і аднолькава: «Такой інфармацыяй не валодаем»

Я нават не ведаю, што тут можна сказаць, — дадаў прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын. — Няхай паплечнікі Пазняка самі каментуюць свае дадумкі. Я не ведаю, якія ў іх падставы сцвярджаць тое, што яны кажуць. Каментаваць іх заявы мы адзначна не будзем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Агурчык
  • 2018-02-02 10:45:53
я думаю вряд ли они признались бы что собираются уколоть Зенона отравленным зонтиком по приезде

да и вроде они уже перестали убивать противников диктатуры

проще патрон детям подбросить или инсульт вызвать

а вообще кгб умильнуло.. э..что...мы не понимаем....ап чом речь....

а может и правду кстати не понимают

так спрашивали бы более простыми фразами, односложными вопросами
  • Anatol Starkou
  • 2018-02-02 10:56:35
УДВАІХ
.
Грудой дел, суматохой явлений
День отошел, постепенно стемнев.
Двое в комнате. Я и Zеня —
фотографией на белой стене.
.
Як ты адзiн — ты боскай тканкi нiць
У вушка голкi зловiш i, быць можа,
Пустое станеш ткаць, пустое ныць,
А ўдваіх - Сьвяты Zянон паможа.
.
P.S. Гэта пародыя, ў якой я выкарыстоўваю словы з верша Ўладзіміра Маякоўскага "Разговор с товарищем Лениным" і верша "Адзін" Уладзіміра Някляева.
Упершыню пародыя ЎДВАІХ была надрукавана 01.09.2015 / 16:20 на форуме Нашай Нівы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-02-02 12:14:40
ЦЕНЬ

Нейкі меленький-меленький
За Зянонам Беленькі.

P.S. А гэта вершык я стварыў хвілін пятнаццаць таму. З спадаром Беленькім мы афіцыйна знаёмы недзе з 1990 ці 1991 году. Тады ў 9 корпусе БПІ нас прадставіў адзін аднаму агульны сябар.
  • Кастусь Ка
  • 2018-02-02 20:53:34
Непрыстойна ёрнічаеце, товарішчь.

Больш цікавага на «Новым Часе»: