zavtra.ru
«Гэта асаблівы статус, гэта асаблівы пасол у асаблівай для нас краіне», — удакладніў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі
Дзмітрый Пяскоў.
Як патлумачыла крыніца
РБК ў МЗС, сумяшчэнне пасад дасць Бабічу больш рычагоў уплыву. Так, акрамя выканання дыпламатычнай працы, ён зможа ставіць задачы органам выканаўчай улады Расіі, а таксама збіраць нарады з удзелам чыноўнікаў ўрада.
Да гэтага пасады пасла і спецпрадстаўніка прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічных адносін сумяшчалі
Віктар Чарнамырдзін і
Міхаіл Зурабаў — былыя паслы Расіі ва Украіне.
Надзяленне амбасадара Расіі ў Беларусі новымі паўнамоцтвамі можа стварыць дадатковыя праблемы ў двухбаковых дачыненнях, лічыць палітычны аглядальнік
«Радыё Свабода» Валер Карбалевіч.
«Калі новы амбасадар пачне жорстка адстойваць пазіцыю Масквы, то ён можа стаць дадатковым чыннікам канфліктагеннасці ў двухбаковых адносінах», — піша ён.
У той жа час, на думку Карбалевіча, «наместник» з
Міхаіла Бабіча наўрад ці атрымаецца.