Шушкевіч: Лукашэнка ператварыў Беларусь у «палонную нацыю»

Цяперашняя беларуская ўлада не здольная змяніць сітуацыю, і гэта можа прывесці да рэвалюцыйнага сцэнару. Пра гэта першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч заявіў у інтэрв'ю для Газеты.ру, паведамляе «Еўрарадыё».
Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё

Станіслаў Шушкевіч / Еўрарадыё



«Хіба можна цярпець ўладу, якая не здольная змяніць сітуацыю? А яна не здольная, на жаль, мы гэта бачым. Мабыць, гэты этап трэба перажыць, як перажывалі ў свой час Французскую рэвалюцыю. Тады было шмат крыві, пакут і страт. Я баюся, што і ў нас можа прыйсці да гэтага», — заявіў Шушкевіч.

Ён мяркуе, што ў цяперашняй Беларусі горш, чым нават было ў СССР. Асноўную ролю ў выратаванні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў 2020 годзе, на думку Шушкевіча, адыграла Расія.

Рэжым Лукашэнкі Шушевіч называе небяспечным для беларускай дзяржаўнасці.

«Ён [Лукашэнка] ператварыў Беларусь у "палонную нацыю". Мы палонныя. Ён адвучае прапагандай грамадзян ад каштоўнасцей», — гаворыць экс-кіраўнік Вярхоўнага Савета. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: