Швейцарцы прагаласавалі супраць безумоўнага даходу для ўсіх грамадзян

У Швейцарыі прайшоў рэферэндум па пытанні аб увядзенні ў краіне безумоўнага даходу ў памеры 2500 франкаў у месяц. Па папярэдніх дадзеных, большасць удзельнікаў рэферэндуму прагаласавалі супраць прапановы.
Паводле дадзеных экзіт-полаў, супраць увядзення базавага даходу выступілі 78 адсоткаў тых, хто прагаласаваў. Ініцыятыва выклікала спрэчкі з самага пачатку. Урад і амаль усе палітычныя партыі заклікалі выбаршчыкаў адхіліць прапанову.

Аўтары ініцыятывы прапаноўвалі гарантаваць усім швейцарцам штомесячны даход ў 2500 франкаў (каля 2250 еўра), без залежнасці ад таго, працуюць яны ці не. Дзецям прапаноўвалася выплачваць па 625 франкаў.

Ідэя безумоўнага даходу складаецца ў тым, каб разарваць сувязь паміж занятасцю і дабрабытам. Прыхільнікі гэтага падыходу лічаць, што большасць жыхароў усё роўна працягне працаваць, толькі не там, дзе больш плацяць, а там, дзе ім больш за ўсё падыходзіць. Акрамя таго, безумоўны даход дазволіць зэканоміць на адміністраванні шматлікіх датацый не маючым сталага даходу грамадзянам — іх адменяць, а замест іх будуць плаціць фіксаваную суму.

Эксперымент па выплаце безумоўнага даходу праходзіў у Германіі. У Фінляндыі праект ўвядзення безумоўнага даходу ў 800 еўра будзе прадстаўлены восенню 2016 года.

Паводле Meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: