Талерантнасць і рахманасць беларусаў — не больш чым міф

Назіраецца цікавы феномен: ультраправы дыскурс імкліва пранікае ў моладзевыя субкультуры і нясе з сабой нонканфармізм, рэвалюцыйны пафас і агрэсію супраць навакольнага свету. Чаму неанацысцкая эстэтыка і ідэалогія становяцца папулярнымі сярод беларускіх моладзевых субкультур і да чаго гэта можа прывесці?

«Белая Воля»

Любая моладзевая субкультура — гэта ў пэўнай ступені пратэст. Своеасаблівая самаабарона маладой асобы супраць нормаў дарослага і заўсёды кансерватыўнага грамадства, традыцыйных каштоўнасцяў і ўмоўнасцяў панурага рацыянальнага свету.

Мы прывыклі, што пратэст гэты адбываецца ў рэчышчы антыаўтарытарных і прагрэсіўных ідэй. Так, з хіпі нарадзіўся антымілітарысцкі пратэст, ідэалы свабоднай любові і камунальнага жыцця, панк-рок ужо напачатку 1980-х гадоў пачаў актуалізаваць палітычны анархізм, хардкор-субкультура канца 1980-х — пачатку 1990-х папулярызавала веганства, здаровы лад жыцця і антыфашызм.

Аднак чым далей, тым больш назіраецца цікавы феномен: ультраправы дыскурс імкліва пранікае ў моладзевыя субкультуры і нясе з сабой нонканфармізм, рэвалюцыйны пафас і агрэсію супраць навакольнага свету — прынамсі, дэклараваныя.

Пры бліжэйшым разглядзе мы пабачым, што ўльтраправыя ў апошнія 20–30 гадоў займаюцца старанным капіяваннем эстэтыкі, і асабліва фразеалогіі, левых моладзевых рухаў, альбо бяруць ужо «гатовую» субкультуру, дадаючы да яе прыстаўку «НС» (Нацыянал-сацыялізм). Так, напрыклад, з'явіўся NSBM (Нацыянал-сацыялістычны блэк-метал), услед за «аўтаномамі» і «чорным блокам» еўрапейскіх анархістаў з'явіўся неанацысцкі «чорны блок» — шэрагі маладзёнаў ва ўсім чорным і ў масках, пашыхтаваныя пад чорнымі сцягамі. І толькі вялікі спецыяліст у палітыцы з першага погляду зразумее, хто перад ім — нацысты ці анархісты.

Услед за хардкорам з'явіўся «хейткор» — тое ж адзенне, тое ж веганства, абарона жывёл, здаровы лад жыцця і словы аб змяненні свету да лепшага, і... заклікі забіваць «чорных». Адзінай субкультурай, якую, хоць і з нацяжкай, можна назваць ад пачатку правай — гэта субкультура футбольных фанатаў. Нават тыя ж скінхэды ад пачатку нічога агульнага з расізмам не мелі: працоўная моладзь у цяжкіх чаравіках і падцяжках пачала вербавацца Брытанскім нацыянальным фронтам у свае шэрагі толькі напачатку 1980-х гадоў.

Так павялося, што ў Беларусі, у адрозненне ад Еўропы, неанацызм прадстаўлены амаль толькі  ў субкультурнай форме — свае ідэі ўльтраправых дэманструюць і распаўсюджваюць, у лепшым выпадку, праз значкі і нашыўкі на адзенні, банеры на стадыёнах, фанацкія налепкі на слупах, графіці і песні адпаведных гуртоў. Апошняя суполка неанацыстаў, якая паспрабавала заявіць пра сябе як пра палітычную сілу — «Белая Воля».

Заснаваная выхадцамі з вулічнай групоўкі «Support 88», яна, для большай рэспектабельнасці, змяніла антураж (менш гітлераў і свастык, больш беларускага нацыяналізму), пераарыентавала рыторыку з «барацьбы супраць іншародцаў» на «барацьбу супраць этнічнай злачыннасці» і «супраць наркаманіі».

«Белая Воля»

У багажы «Белай Волі» — некалькі пікетаў на плошчы Бангалор у падтрымку Слабадана Мілошавіча, супраць продажу «бубак» і г.д.— актыўна капіравалася палітычная практыка расійскага ДПНИ (Руху супраць нелегальнай міграцыі).


Сваё фактычнае існаванне «Белая Воля» спыніла ў 2007 годзе, па некаторых дадзеных — пасля бойкі з анархістамі на «Сацыяльным Маршы» 7 лістапада.

Аднак нягледзячы на адсутнасць сацыяльнай базы і выразнай папулярнасці ў грамадстве, неанацысцкія ідэі працягваюць даволі істотна праяўляць сябе ў субкультурным полі. Ад фанатаў «Дынама», пра ўльтраправасць якіх ведаюць усе, да нацы-металістаў (на сёння ў Беларусі не менш за тры гурты, якія адкрыта пазіцыянуюць сябе як нацыянал-сацыялістычны блэк-метал) ад суполак кшталту «Rightcore» — ажно да правых рэпераў. Для значнай колькасці моладзі — асабліва субкультурнай — неанацызм застаецца прывабнай ідэалогіяй. Прынамсі, на павярхоўным узроўні.

 

Канцэрт гурта «Interior Wrath» у Мінску.

 

Канцэрт гурта «Clockwork times» у Мінску. Пад сцэнай — фанаты «Дынама — Мінск». 

Чаму так атрымліваецца? Прычын можна вылучыць некалькі:

— Перш за ўсе, неанацызм — гэта пратэст, як і любая радыкальная ідэалогія. Недарма моладзь складае большасць у любых радыкальных палітычных групах — ад анархістаў да ісламістаў. У маладым узросце чалавек больш востра адчувае несправядлівасць і несвабоду, і можа так стацца, што прычыны гэтага ён — з дапамогай інтэрнэту альбо старэйшых таварышаў — знойдзе ў рамках рэакцыйных ідэалогій, таго ж неанацызму з яго гераічным пафасам і рэвалюцыйнай рыторыкай.

Сюды варта дадаць, што ў Беларусі, у якой вакол «ваяваўшых дзядоў» выбудаваны цэлы культ, а пра «свяшчэннасць» 9 мая дзяржава трубіць з кожнага праса, адкрыта заяўляць пра падтрымку ідэалаў Трэцяга рэйху — нонканфармізм, які можа дадаць нямала самапавагі юнаку і дапамагчы яму адчуць уласную значнасць, самасцвердзіцца як асобе, якая плыве супраць плыні.

— Неанацызм прапануе простую карціну міра. У ім няма паўтонаў. Ёсць выразнае раздзяленне на сваіх і чужых. Таму ён — вельмі просты ў прапагандаванні. З апорай на традыцыйныя каштоўнасці, «права моцнага» (якія, у прынцыпе, не надта дысануюць з агульнапрынятымі ў грамадстве) неанацызм даступна тлумачыць, хто сябра, а хто вораг, а таксама распавядае, што варта рабіць. Сітуацыю спрашчае яшчэ і тое, што ўльтраправымі дэманізуюцца найперш тыя, хто выглядае інакш, чым яны, — што яшчэ больш спрашчае самаідэнтыфікацыю і вызначэнне ворага. Такія ідэі проста выказваць, проста тлумачыць — не трэба нічога разжоўваць альбо чытаць тоўстыя кнігі. Апеляцыя ідзе больш да эмоцый і інстынктаў, чым да розуму — такія ідэі лёгка адлюстроўваюцца ў песнях і крычалках футбольных фанатаў.

— Неанацызм дае выхад агрэсіі. Накапленне агрэсіі ў людзей, асабліва ў маладых, — у прынцыпе, натуральная і тлумачальная з'ява ў нашым хворым грамадстве. Гэтаму спрыяе цэлы шэраг фактараў: ад нізкага ўзроўню жыцця да ўхвалення агрэсіі ў масавай культуры. Нацысцкая ідэалогія дае гэтай агрэсіі выхад: часам бяскрыўдны («слэм» на тэматычным канцэрце альбо фанацкія сутычкі), часам дэструктыўны (збіццё людзей іншага выгляду ці колеру скуры). Магчымасць падзяліць свет на «ніжэйшых» і «вышэйшых» заведама апраўдвае праявы такой агрэсіі.

Такім чынам, юнакі імкнуцца туды, дзе змогуць не проста выкінуць агрэсіўны патэнцыял, які накапіўся ад незадаволенасці жыццём і немагчымасці нешта змяніць, але і зрабіць гэта легітымна, з адчуваннем дачынення да нечага большага. У гэтае рэчышча добра кладуцца два факты: абсалютная большасць нацысцкіх гуртоў грае цяжкую музыку (якая сама па сабе жорсткая і агрэсіўная), і тое, што на неанацысцкіх тусоўках і акцыях вы амаль ніколі не ўбачыце дзяўчат — розны ўзровень тэстастэрону і розная сацыялізацыя ў дзяўчат і хлопцаў даюць пра сябе ведаць.

— Адчуванне супольнасці. Сучаснае грамадства атамізаванае і індывідуалістычнае. Атрымаўшы адносную асабістую свабоду, чалавек згубіў адчуванне прыналежнасці да чагосьці большага — нейкага сацыяльнага асяроддзя, якое б давала падтрымку, клопат, стабільнасць і пачуццё адзінства. Сям'я і кола знаёмых вельмі часта не здольныя выканаць гэтую ролю ў выніку слабасці тых сувязяў, што яны даюць. У радыкальных моладзевых суполках табе кажуць: ты — сябра стаі, воін, які ратуе краіну (а то і ўсю белую расу) ад непазбежнага вымірання. Словы аб адзінстве, ваярская эстэтыка на кожным кроку, рытуальныя жэсты, аднолькавы дрэс-код — усё гэта літаральна крычыць маладзёну: «Мы — банда!»

Узгадайце сваё дзяцінства — кожнаму хацелася быць у «кампаніі крутых», і ніхто не хацеў быць адзін. Неанацысцкія субкультуры дэкларуюць тое ж самае, але на іншым узроўні.

Безумоўна, пералічанае вышэй актуальна і для распаўсюду неанацызму ўвогуле, і не толькі для нашай краіны. Паўсюль, дзе мы бачым уздым рэакцыйных і ксенафобскіх ідэй, мы знойдзем азначаныя вышэй псіха-сацыяльныя прычыны.

Само сабой напрошваецца пытанне: а пры якіх умовах дадзеная ідэалогія можа стаць масавай і перарасці рамкі субкультурнага гета? Бачыцца, што глеба для гэтага ў Беларусі ўжо ёсць, і даўно: гэта высокі ўзровень побытавай ксенафобіі і расізму, якім прасякнутае беларускае грамадства (ад ўлады да простых грамадзян) і агульная кансерватыўнасць грамадства, якое ахвотна стыгматызуе і травіць тых, хто не падобны да большасці.

Канешне, з'яўленне масавай палітычнай партыі ўльтраправага кшталту ў Беларусі пакуль немагчыма (як і любой другой непадкантрольнай масавай суполкі). Аднак раней ці пазней беларуская сістэма будзе рэфармаваная, і можна быць упэўненым: калі знойдуцца жадаючыя інвеставаць у нацы-тусоўшчыкаў, вельмі хутка мы пабачым пераход неанацызму з клубаў і стадыёнаў на вуліцы і ў офісы, нягледзячы на фэйкавыя намаганні міліцыі. І тады многія пераканаюцца, што талерантнасць і рахманасць беларусаў — не больш чым міф. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Чытач
  • 2018-02-26 09:57:58
Матэрыял абсалютна не аб'ектыўны, у якім распавядаецца пра ўжо неіснуючую арганізацыю. Аўтар чамусьці зусім забыў закрануць тое, што ідэялогія БНФ Зянона (дзякуючы якой мы сталі хоць крыху незалежнымі) - гэта таксама даволі правая, нават ад частцы, русафобская ідэялогія. Малады фронт, Ваяр, нашумелы Белы легіён - гэта ўсё даволі правыя арганізацыі. Фанаты Дынама даўно ўжо не шануюць імперку ды кельтскі крыж, а вось БЧБ, Пагоню ды патрыятычныя спевы - ёсць. А чаго дабіліся левакі ў Беларусі? Штосьці не чуў ні пра адну паспяховую акцыю: толькі затрыманні, штрафы, турмы.
P.S. я супраць расізма ды іншых дыскрымінацый.
  • Таксама чытач
  • 2018-02-26 10:28:30
Чытач - у Беларусі няма "левакоў", есць толькі анархісты.

Арганізацыя "Белая Воля" ўжо не існуе, але людзі з яе нікуды не падзеліся.
  • //Центральный навсегда//
  • 2018-02-26 12:07:00
чистой воды пропаганда за левые ценности. Редакция, а вам надо переносить банальные штампы из грызни между суб-культурами на страницы своей газеты?.. ни фактуры, ни новизны - только штампы
  • Таксама чытач
  • 2018-02-26 12:58:23
Любы палітычны артыкул гэта прапаганда за нейкія каштоўнасці. Нават самы аб'ектыўны.
  • М
  • 2018-02-26 13:32:49
Тоже обратил внимание, что про организации из прошлого рассказ. Это минус.
Но хороший разбор, почему неонацизм привлекает.

А про леваков отвечу: да, их нет. Есть анархисты.
Ну как минимум, не задумываясь, могу вспомнить активное участие в протестах против декрета о тунеядстве (он был отправлен на пересмотр после протестов. Правда пересмотрели как всегда не в сторону отмены). Котовку отбили. "Еда вместо бомб" кормит людей 3 раза в неделю уже 13 лет. Фримаркеты проводятся.

Да, возможно это маленькие достижения. Но можно спросить себя: "а что сделал я?" И тогда, может, и запросы к другим уменьшатся.

  • Борис Энгельсон
  • 2018-02-26 13:57:37
Да, БНФ и Малады фронт конечно тоже правые, но это совсем не те национал-социалистические группировки о которых писал автор. Поэтому говорить что они что-то добились а анархисты - нет, не совсем верно. Кроме того, "что-то добились" еще не значит "сделали что-то хорошее", т.к. всё это нациостроительство, патриотизм, русофоби я прочая шляпа - это то, что играет на руку только правящему классу (ну или одной из конкурирующих частей этого класса). Анархисты же в отличие от любых правых и националистов отстаивают интересы угнетенных, то есть не узкой элиты, а большиснтва населения. Анархисты говрят не о каких-то эфемерных вещах вроде "почвы", "крови" или "культуры", а о реальных проблемах простых людей - ментвоском беспределе, бедности, гендерном насилии, образовании и т.д.
  • позиция
  • 2018-02-26 15:27:57
Ультраправые и умеренные консерваторы это разные вещи. Как можно сравнивать достижения небольшой группки анархистов, которую постоянно прессуют со всех сторон (в т.ч. и с либеральной стороны порой), и достижения многотысячных консервативных организаций с финансированием из-за рубежа, легальными СМИ, поддержкой бизнеса. Анархисты выступают против любого государства и против экономического унетения, а потому у них этого всего быть не может. Зато врагов полно, начиная от диктаторов, заканчивая соревнующимися с диктаторами местечковыми предпринимателями. Да и неуместно сравнивать ввиду различия целей: свободное общество в мировом масштабе или смена русскоязычного диктатора на белорусскоязычного. Но можно оценить принципиальность позиции. Пока консерваторы молчали в тряпочку опасаясь плавной оккупации во время русско-белорусских учёний, анархисты протестовали.
  • Пёсік
  • 2018-02-26 15:37:51
Аўтар чамусьці забыўся пра найбольш уплывовых ультраправых апошняга часу - АНБ на чале з былым нацболам Алегам Станіславам, а таксама, што ўльтраправыя змянілі дыскурс і спрабуюць сумясціць ультраправасць з беларускім нацыяналізмам (раней прэвуяляваў нацыяналізм расейскі вельмі часта).

Але сам артыкул мне падаўся тэндэнцыйным, хоць шмат у чым правільным. Талерантнасць беларусаў - не міф, проста гэтая талерантнасць недасканалая. У тым сэнсе, што моцны ўзровень бытавой ксенафобіі, скажам, суіснуе з высокім узроўнем рэлігійнай цярпімасці і даволі вялікай цярплівасцю да тых жа гомасексуалаў у параўнанні з Расеяй ці Азіяй.

Ну, і вывады нейкія панікёрскія.
  • ВР
  • 2018-02-26 15:56:29
Доля ісціны ў артыкуле ёсць, аднак фактуры насамрэч бракуе... Таму і высновы занадта гіпатэтычныя. Усё ж аўтар, па-мойму, і не прэтэндаваў на глыбокі аналіз - ён жа не "акадэмічны дырэктар" :) А тэму заўсёды можна прадоўжыць: пагутарыць са спецыялістамі па субкультурах і г. д.
  • Таксама чытач
  • 2018-02-26 18:29:56
АНБ - уплывовыя ультраправыя? Вы жартуеце? Што яны зрабілі за апошнія 5 год? Гэта секта нават па беларускіх мерках.
  • ротмистр
  • 2018-02-26 21:36:32
чистой воды пропаганда за жили-были. а комменты еще веселее: "угнетенные", "правящий клас"... вы серьезно?.. сколько вам лет, ребята? может хватит уже у мамок сидеть на шее, чтобы по ночам писать на мостах "Грабь богатых!"))) Правая идея - это не про, чтобы бить людей с другим цветом кожи, а про то, чтобы работать, создавать, оберегать созданное. а не шляться паразитами по миру с умным видом и багажом прочитанного. Вы как-будто бы за народ, за каких-то угнетенных, а на самом деле не достигли ничего ни разу, не построили. Вот и злые, а злость закреплена "иедеей"))) Сходите постригитесь, помойтесь и марш работать,) Сами же потом кайф от жизни получите, и злоба уйдет.
  • А
  • 2018-02-26 22:26:54
Тут речь не про правую идею, а про нацизм. Но это даже хорошо, что комментаторы не видят разницы, и так ръяно защищают правых. Потому что от правых до наци один шаг и даже сами правые зачастую путают где кончается одно и начинается другое.
И что интересно построил и достиг г-н Ростмистр? В его комментарии злости больше чем во всей статье. Для начала неплохо было бы самому разобраться что такое правая идеология, нацизм и кто такие анархисты, прежде чем с умным видом писать штампы в духе БТ.
  • Алесь
  • 2018-02-26 22:46:35
Цикавы артыкул, падрабязна раскладана
  • Георгий
  • 2018-02-27 15:22:52
Добрая статья
  • +100
  • 2018-02-27 18:28:10
Написано все разумно и объективно.
  • Ч
  • 2018-02-27 19:05:02
Ротмістр - ты тут такія рэчы пішаш, як быццам ведаеш асабіста хоць аднаго чалавека, які тут адпісаў. Вышэй твае сябры-аднадумцы пісалі нешта пра тэндэнцёзнасць і пра ангажаванасць. Дык ты, у такім выпадку, далёка пераплюнуў гэты артыкул у тэндэнцыёзнасці і ангажаванасці.
  • ротмистр
  • 2018-03-02 14:55:44
Да нет никакой злости, ну правда) брезгливость - эт да. а про штампы "БТ" - это к автору статьи, скорее. запросто могла бы выйти в "Совбелке"

Каментаваць