ТБМ патрабуе спыніць пераслед усіх людзей, якія выказваюць актыўную грамадзянскую пазіцыю

Такая заява была прынятая ў часе пасяджэння Рады Таварыства беларускай мовы, што прайшло 24 студзеня.


Тэкст заявы апублікавала на сваёй старонцы ў Facebook старшыня арганізацыі Алена Анісім.

«Таварыства беларускай мовы занепакоена сітуацыяй, якая складваецца ў нашай краіне з выкарыстаннем дзяржаўнай беларускай мовы. Нас трывожаць праявы чарговага наступу на беларускамоўнае культурнае поле. Мы не можам змірыцца з тым, што працягваецца пераслед журналістаў незалежных СМІ, навукоўцаў, творцаў, якія выказваюць сваё меркаванне адносна сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў нашай краіне», — гаворыцца ў заяве.

«Сотні сяброў нашай арганізацыі па ўсёй Беларусі зазналі беспадстаўныя пакаранні. Чарговая акцыя па звужэнні беларускамоўнай дзейнасці — блакаванне рахункаў незалежных выдавецтваў Андрэя Янушкевіча і “Кнігазбор”, якія спецыялізуюцца на выданні літаратуры на беларускай мове», — адзначае ТБМ.

«Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць пераслед культурных дзеячаў, а таксама ўсіх людзей, якія выказваюць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю адносна шляхоў развіцця нашай краіны», — заяўляе арганізацыя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: