Telegram-канал «Мая краіна Беларусь» захапілі махляры

Telegram-канал «Мая краіна Беларусь», які мае каля 18 тысяч падпісантаў, 7 лістапада скралі невядомыя, паведамляе Радыё Свабода.
Як паведаміў уладальнік каналу Сяргей Бяспалаў, махляры прадставіліся рэкламадаўцамі букмекера 1хbet. Яны нібыта хацелі замовіць рэкламу ў іншай суполцы Бяспалава, ЧП. ​

Яны папрасілі паказаць экран праз скайп, каб пацвердзіць, што суполка сапраўды належыць Бяспалаву.

Прыблізна а 13-й гадзіне, пакуль той гэта рабіў, на ягоную пошту сталі прыходзіць паведамленні аб змене паролю, і махляры ўсё гэта ўбачылі праз скайп, кажа Бяспалаў. Праз тры хвіліны невядомыя ўжо завалодалі акаўнтам, змянілі пароль, пошту і тэлефон, а потым выдалілі сам акаўнт і перанеслі ўсе правы на іншы.

Бяспалаў кажа, што напісаў у тэхнічную падтрымку Telegram, але на момант гэтай публікацыі не атрымаў адказу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: