Да фотакора НЧ Дзмітрыя Дзмітрыева прыходзілі з вобшукам (абноўлена)

Пра гэта паведаміў сам Дзмітрый.

Пакуль ён быў сёння на працы да яго прыходзілі невядомыя і распытвалі пра Дзмітрыева ў суседзяў. А ўвечары прыйшлі з вобшукам.

Сам Дзмітрый зараз выгульвае сабаку. Дома жонка Кацярына. Нібыта з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі Партызанскага РУУС.

Як высветлілася, вобшук праводзіўся ў рамках расследвання крымінальнай справы па арт.342. ч.1, па якім Дзмітрый праходзіць як падазраваны.

Падазраваным ён стаў пасля затрымання 1 лістапада. І цяпер у рамках справы праводзяцца следчыя дзенянні. Пад час вобшуку нічога не знайшлі. Што, зразумела.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: