Тэрмінова: Хапун у Слоніме

З самай раніцы, 25 сакавіка, у Слоніме пачалося дзікае паляванне на грамадскіх актывістаў.

Каля ўласнай хаты ў Слоніме супрацоўнікі ДПС затрымалі сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Уладзіміра Літвіна. Калі Уладзімір запытаўся,за што яго затрымліваюць, супрацоўнікі ДПС сказалі, што за ўдзел у слонімскім “Маршы недармаедаў”. Маўляў, ім загадалі затрымаць і прывесці ў пастарунак.

Уладзімір Літвін

Цяпер Уладзімір Літвін знаходзіцца ў Слонімскім РАУС.

Раніцай супрацоўнікі Слонімскага РАУС затрымалі і кіраўніка Слонімскай суполкі БХД Івана Бедку. Затрыманне адбылося тады, калі Іван ішоў са свайго дому ў гараж.

Іван Бедка

Цяпер Іван Бедка знаходзіцца ў памяшканні Слонімскага РАУС. Да Івана Бедкі ўдалося датэлефанавацца, які паведаміў, што сёння ўсе супрацоўнікі міліцыі на працы. “У памяшканні міліцыі нейкая трывожная атмасфера. Міліцыянеры пішуць пратаколы, нейкія дакументы, кудысці бегаюць і прыбягаюць. Я сяджу ў адным з пакояў РАУС і чакаю, што далей будуць са мной рабіць”, -- паведаміў нашаму карэспандэнту Іван Бедка.

Павел Севасцьян

Слонімскага грамадскага актывіста Паўла Севасцьяна сёння раніцай таксама затрымалі, калі ён ішоў у краму. Маёр міліцыі сказаў, што неабходна з імі пад’ехаць у Слонімскі РАУС, для таго каб даць тлумачэнні наконт “Марша дармаедаў”. Паўла пасадзілі ў машыну і прывезлі ў РАУС. Там ён  ужо тры гадзіны “дае длумачэнні”. 

Міхась Сошка

Грамадскія актывісты Алесь Масюк і Міхась Сошка схаваліся ў адным з дамоў Слоніма. Але іх міліцыянты вылічылі і чакаюць, калі тыя выйдуць на вуліцу, каб іх затрымаць.

Алесь Масюк

У слонімскім пастарунку знаходзіцца і Віктар Марчык, якога асудзілі на 5 сутак арышту.

Віктар Марчык

 

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • МАРЫЯ.
  • 2017-03-25 11:57:39
Івана Бедку ўжо выпусцілі. Пасля выхадных ён будзе пісаць заяву ў пракуратуру наконт яго затрымання
  • Рэдакцыя
  • 2017-03-25 11:58:46
Дзякуй за інфармацыю!

Больш цікавага на «Новым Часе»: