Тэрмінова! Затрыманы Някляеў, Сіўчык, Вінярскі

На выхадзе з пад'езду затрыманы экс-кандыдат у прэзідэнты і паэт Уладзімір Някляеў.

Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга. Хутчэй за ўсё Някляева адвезлі на Акрэсціна. Зараз жонка рыхтуе перадачу, з цёплымі рэчамі і лекамі, каб паспець перадаць усё да 13.00 — часу калі яшчэ прымаюць перадачы для затрыманых.

Па інфармацыі Вясны, таксама каля свайго дома затрыманы Вячаслаў Сіўчык, яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне актывіста Максіма Вінярскага. Яго затрымалі на вуліцы, калі той гуляў з сабакам. Ён дастаўлены ў РУУС Першамайскага раёна.

Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць палітыка Мікалая Статкевіча. 

«Я хачу дайсці да акцыі, — сказаў "Радыё  Свабодзе" Статкевіч. — З аднаго боку, Лукашэнка заяўляе, што не будзе гвалтоўных захадаў, з іншага боку вось што адбываецца. Яны не хочуць масавага разгону, таму прымаюць такія вось захады.

Я і мае калегі будзем працягваць тое, што робім. Беларусы павінны ведаць, што акрамя „канцэртнай“ апазыцыі ёсць народная апазіцыя. Цяпер важна, каб не ўсе пайшлі танчыць у парку за загародку».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: