Тры намміністра адпраўленыя ў адстаўку

Урад вызваліў ад пасадаў трох намеснікаў міністра адным загадам.


У двух скончыліся тэрміны кантрактаў, а трэці падаў у адстаўку сам.

Чыноўнікі былі вызваленыя з пасадаў пастановай Рады Міністраў №304 ад 16 мая 2019 года. Са сваіх пасадаў па сканчэнні тэрмінаў кантракту сышлі намесніца міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семенкевіч.

А вось першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко сам падаў у адстаўку. Аб гэтым ён распавёў TUT.BY, даводзячы, што не з'ехаў з Беларусі на фоне затрымання гендырэктара "Белтэлекама". Кантракт з ім спынены па пагадненні бакоў.

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!