Турчынаў «злівае» Лукашэнку з трыбухамі. Наспявае міжнародны скандал

Апублікаванае на ўкраінскім інтэрнэт-партале «Гордон» інтэрв’ю экс-выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава, здольнае нарадзіць вялікі міжнародны скандал.

І вось з-за якіх радкоў:

«Каб скараціць колькасць магчымых кірункаў удару, я выехаў у Беларусь на спатканне з прэзідэнтам Лукашэнкам. Ён паабяцаў, што з тэрыторыі ягонай краіны расейцы нас атакаваць не будуць. Але калі мы развітваліся, ён сказаў: «Але ў скрайнім выпадку я папярэджу за содні…».

Нічога не кінулася ў вочы? Аляксандр Лукашэнка абяцае кіраўніку суседняй краіны, што ён папярэдзіць яго, калі Расея будзе налягаць на ўводзе сваіх войскаў спачатку на тэрыторыю Беларусі, а пасля – на тэрыторыю Украіны.
Мне асабіста ў вочы кінуліся дзве акалічнасці.

Першая. Калі Расея ўвядзе свае войскі ў Беларусь, нікому і нікога ўжо папросту не давядзецца папярэджваць. Усе ўсё зразумеюць і без папярэджанняў Аляксандра Лукашэнкі (дарэчы, а кім ён у гэтым выпадку будзе? Генерал-губернатарам Паўночна-заходняга краю?).

І другая. Саюзніцкія дачыненні паміж Расеяй і Беларуссю ніхто не скасоўваў. Калі пра надзвычайную, на меркаванне Крамля, вонкавапалітычную шматвектарнасць афіцыйнага Менску можна ў кулуарах уціраць у мазгі масквічам, што, маўляў, Макей падбіў (не чорт, але – хтосьці накшталт), то тут ужо на ніякага Макея не спішаш. Фактычна паабяцана «зліць» інфармацыю патэнцыйнаму праціўніку свайго юрыдычнага хаўрусніка.

Зразумела, што Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў – не толькі прапаведнік, але і пісьменнік-фантаст. Аднак сумняюся, каб ён гэтую размову выдумаў. Іншая справа – чаму ён агучыў гэта менавіта цяпер. Як былы кіраўнік Службы Бяспекі і Абароны Украіны ды дзейны сакратар Рады Нацыянальнай Бяспекі і Абароны Украіны ён базар фільтраваць, здаецца, мусіць. І калі ён такое агучвае, то цяпер ужо ён «злівае» беларускага галоўкома з усімі трыбухамі крамлёўскаму летуценніку. То бок, ставіць на ім крыж. Прычым свядома.

Але навошта? Якія будуць наступствы?
Толькі мне падалося, што ў паветры нясецца пах калі не палітычнага палонію, то прынамсі «Навічка»?

Правакацыя, якую з лёгкасцю кінуў куратар сілавых ведамстваў Украіны, – гэта як прапанова канчаткова вызначыцца: з кім Вы, майстар палітычнай культуры Лукашэнка А.Г.? Вызначыцца ў разгар сур’ёзнага палітычнага супрацьстаяння. Таму што сустрэча «нармандскай чацвёркі», што наспявае без удзелу прэзідэнта Расеі, дэманструе: «менскі працэс» завяршаецца.

І ніякай таямніцы ў гэтым няма. Тым больш – для такой маленькай кампаніі, якой з’яўляецца ўвесь свет і часткова пасёлак «Дразды».

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-04-12 15:59:37
Калі Аляксандар Фядута стане Галоўнакамандуючым аб'яднаных войск Бел-Чырвона-Белай Сінявокай і Жоўта-Блакітнай Ненькі тады Расеі настане кабздзец. А Новы час разам з Захадам будуць задаволены тым кабздзецам таму, што ў ім палягуць не толькі рускія Расеі, але й беларусы Беларусі і ўкраінцы Ўкраіны. І наступіць новы час. Ціхі час...
  • grub
  • 2018-04-12 17:35:23
Анатоль, скажыце, а хоць нешта добрае можна ўбачыць у "бел-чырвона-белых" пазіцыях?

Прайшло 25 гадоў ужо, выраслі новыя пакаленьні, для якіх БЧБ-сімволіка мае новыя, значна шырэйшыя за пазьнякоўскія, сэнсы. Дый спектар палітычных поглядаў стаў значна шырэйшы. Ці размаўлялі Вы з гэтымі новымі пакаленьнямі, ці спрабавалі зразумець, чым яны дыхаюць, як на сьвет глядзяць?

Прабачце, такое адчуваньне, што ў Вас нейкая асабістая крыўда, замяшаная на ўласным расчараваньні... І вы з месіянерскай апантанасьцю змагаецеся з прывідам Пазьняка(?), які даўно ўжо адляцеў у космас.

Што нам усім варта зрабіць, на вашую думку -- разам запрасіцца ў СССР? Адбудаваць БССР? Славіць Лукашэнку? Мала верагодна...
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-12 19:58:59
Пытанняў шмат і ніводнага па тэме артыкула. Вы не зразумелі, што я пісаў вышэй, дык як вам растлумачыць у некалькі радках, ШТО ВАМ ТРЭБА ЗРАБІЦЬ, каб вы, схаваўшыся за нік, нешта паспрабавалі зразумець? Які СССР, якая БССР? Дзе і калі я СЛАВІЎ Лукашэнку? Чаго яго славіць? Ён ГЕНІЙ у нашае палітыцы. Бо калі ён ДУРАНЬ, то хто мы? У якім КОСМАСЕ справа Пазьняка, калі вы швэндаецеся пад яго б-ч-б сцягам, не разумеючы, што б-ч-б ідэалогія падзяляе беларусаў, і ні разу не аб'яднала за час свайго існавання? Яе сутнасць: прымусіць беларусаў карыстацца мовай пад б-ч-б сцягам. Нейкі дзяцячы камент.
"Анатоль, скажыце, а хоць нешта добрае можна ўбачыць у "бел-чырвона-белых" пазіцыях?" Не. Бо каб там было нешта ДОБРАЕ = ДОБРО, то не прышлося б вам крыўляцца тут перада мной, а размаўлялі б як беларус з беларусам.
  • Павел Гідлеўскі
  • 2018-04-18 18:31:04
Падзяліла беларусаў ні БелЧырвонаБелая ідэалогія а ЧырвонаЗялёная...
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-18 19:27:55
Цяжка выбрацца з прапагандысцкай б-ч-б каляіны, якая праз СМІ знесла моск б-ч-б частцы беларусаў за 30 гадоў з пачатку так зв адраджэння і антылукашэнкаўскай пасля 1994.
Вы таго ж узросту як мой папярэдні суразмоўца. Ён звярнуўся да мяне па фэйсбук, пакінуў тры каменты на маёй старонцы, я паабяцаў адказаць, але папрасіў удакладніць як ён разумея такія паняцці як РЫНАК, ДЭМАКРАТЫЯ і ДЫКТАТУРА, пра якія ён пісаў. Адказу няма 4 дні. З гэтага выцякае, што ваша пакаленне (~35-40) НЕ ВЕДАЕ ці НЕ РАЗУМЕЯ, ШТО АДБЫВАЛАСЯ на Беларусі з часоў краху СССР, з часоў так зв адраджэння. Ў хуткім часе адкажу артыкулам і дашлю НЧ, бо фармат сайту не дазваляе зрабіць гэта зараз у поўным аб'еме.
За Саветамі, Павел, да пачатку адрадж у лета-восень 1988 мы былі АДЗІНАЙ НАЦЫЯЙ. Хацелі незалежнасці? Так. Не любілі КПСС? Так. Але любілі Беларусь і былі адзіны народ. І раптам у 1988-м у В.Быкава зазваніў тэлефон з ЛіМа: "Напішыце "паплавок" да артыкула пра Курапаты". І панеслася ў разрыў наша адзінства...
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-18 19:38:41
Мяркую тады ў 1988г. тэма Курапатаў галоўным чынам была звязана не з ахвярамі сталіншчыны, а з маючым адбыцца першым з'яўленнем Беларускага Народнага Фронту беларускаму народу падчас параду Фронтаў у іншых рэспубліках СССР. Кажуць, некалі нехта з чальцоў НКВД выпадкова згубіў ключы, ад кімсьці зачыненых Курапат, а потым гэтыя ключы перад сконам СССР раптоўна знайшліся, і нехта з іх выпадкова адчыніў тымі ключамі Курапаты. Да таго ж ні пра якога Лукашэнку мы ня ведалі да 1994г. ШЭСЦЬ ГАДОЎ! Пяць з іх змагары адраджэнцы ўсім Генштабам і разам з Камандуючым БНФ упустую прастаялі ля мікрафонаў ВС, як тыя расейскія дзекабрысты 1982г. Пасля паразы Рыгоравічу ў 1994 уся б-ч-б СМІ раць пачала крыць Лукашэнку і падзяляць на гэтай падставе народ, якія яго абраў. Это вкратце.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-18 21:44:15
Мяркую тады ў 1988 тэма Курапатаў галоўным чынам была звязана не з ахвярамі сталіншчыны, а з маючым адбыцца першым з'яўленнем Беларускага Народнага Фронту беларускаму народу падчас параду Фронтаў у рэспубліках СССР. Кажуць, некалі нехта з чальцоў НКВД выпадкова згубіў ключы, ад кімсьці зачыненых Курапат, а потым гэтыя ключы перад сконам СССР раптоўна знайшліся, і нехта з іх выпадкова адчыніў тымі ключамі Курапаты. То бок уброс тэмы Курапаты быў спланаваны Канторай (мая версія). Бросили отвлекалочку народу с барского НКВД стола.
Да таго ж ні пра якога Лукашэнку мы ня ведалі да 1994г. ШЭСЦЬ ГАДОЎ так зв АДРАДЖЭННЯ! Пры гэтым з 1990г. змагары дэпутаты-адраджэнцы ўсім "Генштабам" разам з Камандуючым БНФ УПУСТУЮ прастаялі ля мікрафонаў ВС, як тыя расейскія дзекабрысты 1825г. І нават ЗА абвяшчэнне дзярж суверэнітэту БССР не галасавалі. А пасля паразы БНФ ад Лукашэнкі на выбарах у 1994 уся б-ч-б СМІ раць пачала крыць прэзідэнта і б-ч-б прапагандай падзяляла і падзяляе народ, які яго абраў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-18 22:27:34
Прабачце за рэдагаванне каменту. Калі ласка.
Годы, блін, тут помню - там забыў.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-18 22:51:53
Ад чаго адцягвалі ўвагу ўброс тэмы Курапаты? Ад узяцця УЛАДЫ, стварэння ДВУХПАРТЫЙНАЙ УЛАДЫ КПБ і БНФ або двухпартыйнай сістэмы ДЭМАКРАТЫІ, і... як гэта не падасца камусьці дзіўным... АД МЭТАЎ БНФ - то бок адраджэння нацыі, ад мовы ці беларускасці ўвогуле. Нагадаю, што папярэдні ВС 11 склікання ў пачатку 1990 яшчэ ДА ДЭПУТАТАЎ АДРАДЖЭНЦАЎ прыняў Закон аб мове, па якім белмова была адзінай, але вынік змагні б-ч-б змагароў ВС 12 склікання праз пяць гадоў усё скасаваў.

Затое з'явілася вечная тэма б-ч-б ідалапакланення, якой канца-краю не відаць.

З.Пазьняк: "Як гэта не падасца камусьці дзіўным, але БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы. Тое як бы само сабой разумелася і было за кадрам. Задачы, сфармуляваныя Фронтам, мусілі рэалізоўвацца ў працэсе змаганьня, яшчэ ня маючы ўлады." (СВАБОДА ад 19.10.2013)
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-18 23:31:43
RU.Википедия о З.Пазьняке: "С 1969 по 1972 учился в аспирантуре в Институте этнографии, искусствоведения и фольклора Академии наук БССР. В 1981 году получил степень кандидата искусствоведения. Диссертация называлась "Проблема происхождения и развития белорусского профессионального театра начала XX века (1900—1917)". Из-за конфликта с руководством белорусского института защитил свою диссертацию в Ленинграде."

Ленинград, дзеткі, гэта не толькі горад Вялікага Леніна, а й калыска / колыбель беларускай рэфалюцыі адраджэння.
Каментар выдалены
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-12 20:23:11
Я ня ведаю мой ці іншы камент выдаліў Новы час, але камент-адказ вам ёсць на маёй старонцы ў ФБ.
  • grub
  • 2018-04-14 09:46:29
А прычым тут тэма артыкула? Вашыя камэнты ёсць паўсюдна -- вось і стала цікава запытацца.

БЧБ -- гэта ўсяго толькі сімвал, гэта не нейкая адзіная ідэалогія.

Для мяне, напрыклад -- гэта знак памкненьняў да пабудовы ліберальнай, несавецкай Беларусі. Таго руху, што распачаўся ў 1991 ды быў спынены Лукашэнкам і яго электаратам. Знак, якому ня трэба маліцца, але які вельмі прыдатны для ідэнтыфікацыі пэўных палітычных пазіцый.

Мне проста сапраўды незразумела, у чым менавіта палягае Ваша пазіцыя, што да Беларусі і шляху развіцьця беларускага грамадства.

Што Пазьняка не любіце -- ясна. БЧБ чамусьці атаясамляеце толькі з ім -- таксама ясна. Дзіўна, канешне, але Ваша справа.

Але... далей што? Якіх менавіта зменаў у поглядах "бел-чырвона-белай" аўдыторыі Вы спрабуеце дамагчыся?

Шчыра спрабую зразумець, бо цікава.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-14 12:15:22
Мае каменты паўсюдна. Цікава, кажаце? "Ці размаўлялі Вы з гэтымі новымі пакаленьнямі, ці спрабавалі зразумець, чым яны дыхаюць, як на сьвет глядзяць?" Дык калі каменты паўсюдна як жа яны абыйшлі моладзь? Апошнія лят 9 я толькі для моладзі й пісаў у нашых СМІ. Ў тым ліку на іх сайтах ці ФБ старонках іх б-ч-б суполак. Пасля чаго будучыя маладыя дэмакраты мяне паспяхова блакавалі за іншадумства і свабоду слова. Бо русским матом я не ругаюсь лет под сорок. Такім чынам за іншадумства.
Што самае галоўнае сказаў моладзі? Што б-ч-б грамадства аб'ядноўвае не любоў да мовы ці беларускасці ўвогуле, а пасрэднасць. Менавіта яна не дазваляе змагарам выйсці за межы б-ч-б ідэалогіі, якая па сутнасці ёсць ідэалогія нянавісці да беларусаў. Бо адпаведна ёй народ трэ прымусіць карыстацца мовай, не спытаўшы яго ці жадае ён гэтага. Да таго ж б-ч-б ідэалогія - ідэалогія нянавісці да рускага чалавека, а гэта ~1/12 частка беларускага народа. Дый русский язык - язык белорусской экономики...
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-14 12:20:58
А калі гэта ідэалогія шкодзіць эканоміцы РБ, то шкодзіць й незалежнасці дзяржавы. Любіце-не любіце Пазьняка - гэта вашыя выдумкі. Я і ЗС ні разу не сварыліся і былі побач амаль 6 гадоў. Вось гэтага часу мне хапіла, каб зразумець, што з ім мы паплечнікі адраджэння перамагчы не маглі. Бо ён не кіраўнік, не арганізатар, не менеджар. І зразумеў я гэта амаль адразу, толькі пераправяраў сябе 100 разоў. Ён апантаны сваёй ідэяй чэл. А гэта не ёсць добра для палітыка. Аб той апантанасці шчэ да адраджэння Быкаву ў дачыненні да ЗС першым сказаў Адамовіч. Я быў другі чэл, які нешта сказаў услых усім беларусам, праўда пасля адраджэння. Быкаў мог спасці адраджэнне, каб прыслухаўся да Адамовіча, а я спрабаваў спасці час пасля адраджэння. Таму мяне растапталі. За іншадумства.
Но я пишу и публикую свои мысли на своих страничках в ФБ, ЖЖ, Конт. А белорусские СМИ берегут читателей от меня и свободы слова, которая есть основа будущей белорусской демократии - власти подконтрольной народу. Бывайце здаровы.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-19 02:01:13
P.S. Нагадаю некаторыя этапы нашага вялікага адраджэнскага змагання за адраджэнне нацыі:

- лета 1988 - выйшаў артыкул аб Курапатах;

- восень 1988 - прыселі ў заснежанным полі ля тых Курапатаў на Дзяды-88;

- лета 1989 - стварылі БНФ;

- вясна 1990 - некалькі чалавек увайшлі ў дэпутацкую фракцыю БНФ, але іх па колькасці дэпутатаў было амаль у дзесяць разоў меней камуністычнай большасці Вярхоўнага Савета 12 склікання;

- лета 1990 - бэнээфаўцы-дэпутаты не галасуюць за Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, згодна якой "Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, "якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу" (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ." (Вікіпедыя.);
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-19 02:02:11
- пасля развалу СССР (8 снежня 1991, Белавежская пушча, Віскулі) у 1992 годзе, дэпутаты фракцыі БНФ не дамагаюцца прыняцця ВС даты рэферэндуму аб новых выбарах у ВС, не гледзячы на тое, што адпаведна закону сабрана дастатковая колькасць подпісаў выбаршчыкаў, каб ВС была прызначана дата, пасля чаго павінна была атрымацца мірная рэвалюцыйная змена аднапартыйнай камуністычнай савецкай улады на двухпартыйную сістэму ўлады КПБ і БНФ (Ці можа таму не атрымалася прызначыць дату рэферэндума, што "БНФ нідзе наўпрост не фармуляваў пра дасягненьне ўлады як задачы"? Магчыма.);

- пасля гэтага здрадніцкага правалу у 1992 годзе Фронт быў смяротна паранены і ўжо больш з каленяў не падняўся, але ЗС непахісна працягваў камандаваць БНФ і настойліва вёў сваіх паплечнікаў надалей да перамогі "беларускай нацыянальнай ідэі";
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-19 02:05:02
- ў пачатку 1994-га выйшаў артыкул Зянона Пазьняка "О русском империализме и его опасности", які, на маю думку, справакаваў узыходжанне ва ўладу альтэрнатыўнай рускамоўнай ідэалогіі лукашызму і самога Лукашэнкі, бо cэнс тэксту артыкула накіраваны адначасова і супраць рускага чалавека (гэта амаль 10% выбаршчыкаў), і супраць камуністычна-савецка-гаспадарчай наменклатуры існай тады ўлады, прадстаўнікі якой лічылі галасы на тагачасных першых і адзіных дэмакратычных прызідэнцкіх выбарах у 1994-м;

- як бачыце, з-за моўнай балбатні і ўльтранацыяналізму некаторых адраджэнцаў, усяго за шэсць год падчас іх адраджэнцкага палітыканства нацыя ўпустую выпусціла рэвалюцыйны нацыяналістычны "пар", назапашаны амаль за 200 год пад Расейскай Імперыяй;
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-19 02:05:36
- перад майскім рэферэндумам-1995 некаторыя дэпутаты фракцыі БНФ у апошні раз прыселі на дорожку ля трыбуны ў зале Вярхоўнага Савета, пару хвілінаў пагаладалі, пасля чаго былі назаўсёды (так! менавіта назаўсёды!) вышпурнутыя з залы ВС і нашае рэальнай палітыкі прадстаўнікамі новай лукашысwкай ўлады;

- пачатак 1996-га і адначасова канец адраджызму, адзначаны першымі "ластаўкамі"-ўцекачамі - палітычнымі ўцекачамі, бо нашы першыя два адраджэнца паляцелі ў замежжа ў палітычную эміграцыю, і сярод іх той, хто прысеў некалі ля Курапатаў на полі ды ля той трыбуны ВС, каб затым горда ўстаць і горда адраджацца... на Захадзе, кінуўшы на Бацькаўшчыне свой народ, БНФ і тое самае "Адраджэнне", як некалі беглі з Беларусі туды, на Дзікі Захад, папярэднія змагары "белорусского сопротивления" - патрыёты 20-х ды 40-х гадоў мінулага стагоддзяж

- у 1999 годзе Зянона Пазьняк знішчыў Першы Беларускі Народны Фронт, які ніколі не быў беларускім народным, а фактычна быў зянонайскім БНФ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-19 14:19:00
grub ад 2018-04-14 09:46:29: "Але... далей што? Якіх менавіта зменаў у поглядах "бел-чырвона-белай" аўдыторыі Вы спрабуеце дамагчыся? Шчыра спрабую зразумець, бо цікава."

Просвещение / асьвета. Пакуль яшчэ дрыгаюся.
  • Anatol Starkou
  • 2018-04-19 16:42:05
Ну и финал моего рассказа о недавнем белорусском адраджэнском прошлом...

Куропаты. Версия №2.
Инфа о массовых захоронениях вблизи никому неизвестного урочища Куропаты в районе 1988-го случайно поступила двум белорусским первооткрывателям из зарубежья от коллаборантов - от бывших граждан Беларуси, прислуживавших нацистам в 1941-44г.г., а во времена кончины СССР проживавших в Штатах, куда после краха так называемого адраджэння, эмигрировал самый известный белорусский герой так называемого белорусского адраджэння и его коллега-адраджэнец. Но первая версия о 100% причастности Конторы "к открытию" Куропат, озвученная выше, мне ближе. Версия №2 публикуется в СМИ впервые.