Твой шанец на вучобу ў Польшчы!

Навукова-культурнае аб’яднанне GFPS-Polska абвяшчае набор заявак для студэнтаў з Беларусі, якія зацікаўлены выездам ў Польшчу на на летні семестр (люты — чэрвень 2016). 



Стыпендыя GFPS прапануе:

5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

удзел у трох семінарах – Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

стыпендыю памерам 1450 злотых;

сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё!

Неабходны набор дакументаў:

запоўненую анкету (http://gfps.pl/attachments/article/17/formularz%20wnioskowy.pdf);

матывацыйны ліст на польскай;

план побыту ў Польшчы на польскай мове;

даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала;

сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы.

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе.

Мы працягнулі прыём заявак да 7 лістапада 2015!

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас: stypendia-by@gfps.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!