У акруговыя выбарчыя камісіі Гомельшчыны патрапілі два апазіцыянеры, у абласную камісію — ніводнага

27 чэрвеня адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Гомельскага абласнога савета дэпутатаў і аблвыканкама па стварэнні абласной і акруговых выбарчых камісій.
На паседжанні прысутнічаў назіральнік ад БХК Віктар Адзіночанка. Мерапрыемства доўжылася тры гадзіны. Кожнаму прэтэндэнту на ўключэнне ў склад камісіі давалася кароткая характарыстыка і адбывалася рэйтынгавае галасаванне. Абмеркавання кандыдатур не было. «За» тых, каго ўключылі ў камісіі, члены прэзідыума галасавалі адзінагалосна. А «за» тых, каго ў рэшце рэшт не ўключылі, рукі ўздымалі 2-3 чалавекі. На месцы ў семнаццаці акруговых камісіях прэтэндавалі 311 чалавек, уключылі 221. У абласную камісію не патрапілі прапанаваныя партыйцы ад «Справядлівага свету" і АГП. У акруговыя — партыя левых «Справядлівы свет» прапаноўвала ўключыць 17 чалавек — у кожную камісію, але ўключылі толькі двух — па Хойніцкай і Навабеліцкай акрузе.

З АГП у абласную і акруговыя камісіі не патрапіў ніхто, а прэтэндавалі восем чалавек.

Абласная камісія склалася з 13 чалавек (было 18 заявак), і, як заўважыў Віктар Адзіночанка, пяць з іх — новыя людзі. Прынамсі, так было заяўлена на пасяджэнні прэзідыума.

Паводле Вясны

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: