У актывіста Анатоля Мышкевіча дома адбыўся ператрус

Міліцыянты прыйшлі да гарадзенскага актывіста зранку.
Здымак Андрэя Мялешкі

Здымак Андрэя Мялешкі



У актыіста Анатоля Мышкевіча зранку пачаўся ператрус. Аб гэтым паведаміў ён сам на старонцы ў Фэйсбуку.
Паведамленне было кароткім.


У меня дома обыск
- напісаў актывіст каля 10.30 ранку.


Як паведамляе незалежны журналіст Андрэй Мялешка, ператрус звязаны з праведзенай 16 верасня акцыяй памяці зніклых беларускіх палітыкаў.



Анатоль Мышкевіч — кіраўнік грамадскай ініцыятывы “Гародня” і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць