У Бабруйску адбыўся ператрус. Канфіскавалі «Новы час»

На сустрэчу дэмакратычных сілаў Бабруйску прыйшлі тры міліцыянты. Дакументы і пастановы не прад’яўляюць, кажуць, што маюць на ўсё гэта права.

Пра гэта паведаміла каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Магілёўскай вобласці ў Бабруйску Таісія Кабанчук.

«Самым нахабным чынам праводзяць ператрус, лазяць пад сталамі, канапамі, на паліцах. Усё, што ім не падабаецца — буклеты БХД, «Маладых дэмакратаў», газеты «Новы Час» — складваюць асобна. Прывялі панятых. Дакументы і пастановы не прад’яўляюць, кажуць, што маюць на ўсё гэта права. У мяне падпалкоўнік Рудзько з рук вырываў торбу. Нікому нічога не тлумачаць. Мы патэлефанавалі ў 102, а там сказалі, што гэта кіраўніцтва і яно ўсё робіць правільна», — адзначыла яна.

Больш за гадзіну міліцыянты перабаралі паперкі, фатаграфавалі плакаты. У выніку склалі пратакол, забралі буклеты БХД, 155 асобнікаў газеты «Новы час».

Між тым у Гародні быў складзены пратакол на чарговага актывіста БХД за ўдзел у Маршы 19 лютага. На гэты раз ахвярай міліцэйскага свавольства стаў Антон Войцехаў.

Паводле bchd.info
Фота Denis Hudovets

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: