У Беларусі адбываюцца выбары ў Палату прадстаўнікоў

Галасуй альбо прайграеш?
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь — ніжняя палата парламента Беларусі, утворанага па выніках зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю Беларусі, якія былі прынятыя на рэферэндуме ў лістападзе 1996.

Склад Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў.

З 2000 года фарміраванне дэпутацкага корпусу адбываецца на аснове выбараў па мажарытарнай сістэме.

Праца папярэдняга, шостага, складу Палаты прадстаўнікоў неаднаразова крытыкавалася грамадскімі і палітычнымі дэмакратычнымі сіламі, нягледзячы на прадстаўніцтва ў ім двух апазіцыйных дэпутатаў.

Да ўтварэння Палаты прадстаўнікоў заканадаўчую ўладу ў Беларусі ажыццяўляў Вярхоўны Савет. Дзейнасць Вярхоўнага Савету была спынена 27 лістапада 1996 году ў выніку праведзенага рэфэрэндуму і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года, паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: