У Беларусі новы міністр культуры

Кіраўнік дзяржавы прызначыў Юрыя Бондара міністрам культуры Беларусі, да цяперашняга моманту ён працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў
Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна) Юрый Бондар, міністр культуры Беларусі

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна) Юрый Бондар, міністр культуры Беларусі

Юрыю Бондару 44 гады. Ён скончыў у 1997 году юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2007 годзе — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

У 2006 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі. У 2009 годзе Юрыю Бондару прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія».

У Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў — з 2001 года, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры культуралогіі, першага прарэктара. У лютым 2013 года быў прызначаны на пасаду рэктара гэтай ВНУ.

У 2014 годзе быў абраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.

Юрый Бондар з'яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў.

Да Юрыя Бондара пасаду міністра культуры займаў Барыс Святлоў — з 2012 года па цяперашні час. Прычыны яго адстаўкі не агучваюцца.

Паводле news.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: